Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Генеральны рэгламент аб ахове персанальных дадзеных

23/05/2018 - 15:03
Навіны

25 мая ўступае ў сілу Генеральны рэгламент ЕС аб ахове персанальных дадзеных (General Data Protection Regulation, GDPR). Ён уносіць змяненні і ўдасканальвае прынцыпы, замацаваныя ў прынятай ў 1995 годзе Дырэктыве аб ахове персанальных дадзеных, каб гарантаваць права грамадзян на недатыкальнасць прыватнага жыцця.

Гэты рэгламент – надзвычай важная мера, якая накіравана на ўмацаванне асноўных правоў грамадзян у эпоху лічбавых тэхналогій і на стымуляванне бізнесу шляхам спрашчэння правілаў для кампаній, якія працуюць на адзіным лічбавым рынку. Адзінае заканадаўства таксама ліквідуе існуючую фрагментарнасць і затратныя адміністрацыйныя бар'еры. Асноўная ўвага ў рэгламенце надаецца:

  • умацаванню правоў грамадзян;
  • умацаванню ўнутранага рынку ЕС;
  • забеспячэнню строгага выканання правілаў;
  • спрашчэнню міжнароднай перадачы персанальных даных; і
  • ўкараненню міжнародных стандартаў аховы персанальных дадзеных.

Змены забяспечаць для грамадзян большы кантроль над іх персанальнымі дадзенымі і спросцяць доступ да іх. Змены маюць на мэце гарантаваць, што персанальныя дадзеныя грамадзян абаронены – незалежна ад таго, куды яны адпраўлены, дзе яны апрацоўваюцца альбо захоўваюцца, – нават за межамі ЕС, як гэта часта бывае ў выпадку выкарыстання сеткі Інтэрнэт.

Падрабязней (на англійскай мове):

 

The GDPR: new opportunities, new obligations

Get ready: Seven steps for business

Рэдакцыйныя раздзелы: