Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява Высокага прадстаўніка Федэрыкі Магерыні ад імя Еўрапейскага саюза з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй (17 мая 2018 г.)

16/05/2018 - 16:14
News stories

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй Еўрапейскі саюз пацвярджае сваю прыхільнасць барацьбе з усімі формамі дыскрымінацыі і злачынствамі на глебе нянавісці па прыкмеце сексуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці і палавых характарыстык і працягу актыўнага прасоўвання і абароны правоў чалавека лесбіянак, геяў, бісексуалаў, транссексуалаў і інтерсексуалаў (ЛГБТІ).

Унутры і за межамі Еўрапейскага саюза ЛГБТІ-асобы занадта часта становяцца ахвярамі гвалту і злачынстваў на глебе нянавісці. Яны па-ранейшаму часта падвяргаюцца дыскрымінацыі і жорсткаму абыходжанню з-за сексуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ці гендэрных характарыстык. У многіх краінах наяўнасць аднаполага партнёра па-ранейшаму з'яўляецца злачынствам. Людзей арыштоўваюць, садзяць у турму і ў некаторых выпадках забіваюць толькі з-за адносін, у якіх яны знаходзяцца. Нават у краінах, дзе існуюць прававыя механізмы абароны сексуальнай арыентацыі, узровень стыгматызацыі гамафобіі, трансфобіі і біфобіі ўсё яшчэ застаецца высокім, што прыводзіць да сацыяльнай ізаляцыі і шкоды для эканомікі і здароўя грамадства.

2018 год з'яўляецца важным для правоў чалавека, паколькі ў гэтым годзе мы адзначаем сямідзесяцігоддзе Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У першым артыкуле Дэкларацыі гаворыцца: «Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах". ЛГБТІ-асобы не з'яўляюцца выключэннем, таму ЕС будзе працягваць змагацца за роўныя правы для ўсіх незалежна ад сексуальнай арыентацыі.

Шляхам сумяшчэння палітычных і праваабарончых дыялогаў, мерапрыемстваў па павышэнні дасведчанасці, фінансавай падтрымкі і канкрэтных палітычных інструментаў, такіх як «Пералiк дзеянняў Еўрапейскай камісіі па дасягненні роўнасці для ЛГБТІ» і «кіруючых прынцыпаў ЕС па прасоўванні і абароне ўсіх правоў чалавека ЛГБТІ-асоб», Еўрапейскі саюз працягне займацца праблемамі дыскрымінацыі і гвалту па прыкмеце сексуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасці і праяўляць сваю прыхільнасць прасоўванню роўнасці для ЛГБТІ ў Еўрапейскім саюзе і па-за яго межамі.

Сёння Еўрапейскі саюз аддае даніну павагі ўсім тым, хто працуе над прасоўваннем і абаронай правоў чалавека ЛГБТІ-асоб. Дазвольце нам яшчэ раз сказаць: «Праваабаронцы, вы не адзінокія, Еўрапейскі саюз заўсёды будзе з вамі».

Рэдакцыйныя раздзелы: