Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

З Днём Еўропы!

09/05/2018 - 11:02
News stories

Шэсцьдзесят восем гадоў таму міністр замежных спраў Францыі Рабер Шуман прапанаваў заснаваць сумесны орган па наглядзе за вытворчасцю вугалю і сталі ў Францыі і Германіі. Такім чынам ён даў пачатак амбіцыйнаму і выбітнаму праекту, які сфармаваў ход еўрапейскай гісторыі і вызначыў новае месца ў свеце для Еўропы. Гэты праект – праект міру, партнёрства, агульных каштоўнасцяў і салідарнасці – далёка не завершаны.

EU, Europe Day, Schuman Day

У сучасным свеце Еўрапейскі саюз як ніколі незаменны.

Ён незаменны для нашых грамадзян, якім патрэбны эканамічны рост, працоўныя месцы, бяспека, магчымасці і правы.

А нашы грамадзяне цудоўна ведаюць, што ў глабальным свеце мы можам дамагчыся выніку толькі ў адзінстве, як Еўрапейскі саюз.

Тое ж самае датычыцца нашых партнёраў – усіх тых, хто хоча працаваць разам дзеля прасоўвання шматбаковых адносін, міру, устойлівага развіцця, свабоднага і справядлівага гандлю, правоў чалавека і дэмакратыі. У адзінстве мы разам з вамі.

Мы разам з вамі дзеля забеспячэння міру і бяспекі ў нашым рэгіёне і за яго межамі. Мы ўкладаем значныя сродкі ў нашу сістэму бяспекі, дзеля абароны нашага Саюза, а таксама дзеля прадухілення канфліктаў і ўмацавання міру ва ўсім свеце.

Мы разам з вамі дзеля забеспячэння ўстойлівага развіцця і росту. Па ўсім свеце мы павялічваем інвестыцыі ў супрацоўніцтва ў мэтах развіцця, у экалагічна чыстую энергетыку і прадухіленне змены клімату, у навуковыя даследаванні і адукацыю і многае іншае.

Еўрапейскі саюз з'яўляецца жывым праектам, які кожны год адаптуецца і прымае новыя выклікі. Мы рашуча настроены на тое, каб наш праект працягваў несці дабро свету, і спадзяемся на супрацоўніцтва з усімі нашымі партнёрамі для дасягнення гэтай мэты.

З Днём Еўропы!

 

Рэдакцыйныя раздзелы: