Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Пасяджэнне Савета ЕС па замежных справах, 16 красавіка 2018 года

12/04/2018 - 11:46
News stories

Асноўныя пункты на парадку дня

Савет ЕС па замежных справах пачне пасяджэнне з абмеркавання бягучых пытанняў, што дазволіць міністрам вызначыць найбольш тэрміновыя тэмы на міжнародным парадку дня.

 

 

Сірыя

Высокі прадстаўнік ЕС і міністры замежных спраў абмяркуюць сітуацыю ў Сірыі перад правядзеннем Другой брусельскай канферэнцыі "Падтрымка будучыні Сірыі і рэгіёну" (24-25 красавіка 2018 года), дзе чакаецца прыняцце рэзалюцыі па Сірыі.

Іран

Міністры замежных спраў абмяркуюць сітуацыю ў Іране, уключаючы пагадненне па іранскай ядзернай праграме. Далей яны плануюць працягнуць дыскусію, распачатую на пасяджэнні Савета ЕС 19 сакавіка 2018 года.

Расія

Міністры замежных спраў абмяняюцца думкамі адносна Расеі. Яны закрануць апошнія падзеі ў кантэксце атакі ў Солсберы. Таксама, яны абмяркуюць наступствы рашэння Савета Еўропы ад 22-23 сакавіка 2018 года, у тым ліку рашэнне аб высылцы расійскіх дыпламатаў з краін ЕС і дзяржаў, якія не ўваходзяць у ЕС. Яшчэ адна з тэм для абмеркавання – працяг рэалізацыі пяці кіруючых прынцыпаў адносін паміж Расіяй і ЕС, прынятых у сакавіку 2016 года.

Заходнія Балканы

Падчас абеду міністры замежных спраў абмяркуюць сітуацыю на Заходніх Балканах у рамках падрыхтоўкі да сустрэчы на вышэйшым узроўні паміж заходнімі Балканамі і ЕС 17 мая 2018 года. Дыскусія будзе заснавана на стратэгіі, прапанаванай Еўрапейскай Камісіяй 6 лютага 2018 года.

Фінансавыя інструменты знешняй палітыкі

 

Савет правядзе папярэдні абмен думкамі з нагоды будучага фінансавання знешніх сувязяў пасля 2020 года. Камісія рыхтуе прапановы па наступным доўгатэрміновым бюджэце ЕС (будучая шматгадовая праграма фінансавага развіцця), які павінен быць прадстаўлены 2 мая 2018 года.

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: