Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Праграма візітаў ЕC: Падоўжаны тэрмін падачы заявак

06/04/2018 - 20:16
News

Запрашаем беларусаў, чыя кар'ера мае дачыненне да Еўрапейскага саюза, да ўдзелу ў Праграме візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) у 2019 годзе.

Заяўкі могуць падаваць беларускія дзяржаўныя служачыя, журналісты, даследчыкі, прадстаўнікі некамерцыйных і няўрадавых арганізацый ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў.

У якасці гасцей Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента ўдзельнікі ажыццяўляюць азнаямленчую паездку ў Брусель (у некаторых выпадках таксама ў Страсбург) працягласцю ад 5 да 8 дзён з улікам іх індывідульных прафесійных інтарэсаў.

Калі будуць вядомыя вынікі адбору (у другой палове 2018 года), кожны удзельнік зможа выбраць дату пачатку сваёй азнаямленчай паездкі.

Калі ласка, запоўніце тры формы, пералічаныя ніжэй, і дашліце іх па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі не пазней за 22 красавіка 2018 года на адрас delegation-belarus-press@eeas.europa.eu, пазначыўшы "Application for EUVP 2019" у радку "тэма".

- Матывацыйны ліст, у адпаведнасці з якім для кожнага ўдзельніка будзе распрацаваная індывідульная праграма  адпаведна яго прафесійным задачам і інтарэсам. Ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытанне(-і), звязаныя з ЕС, якое(-ія) Вы хочаце даследваць, тэмы, якія Вы хочаце абмеркаваць, і планы адносна патэнцыйных сустрэч). Для даведкі прапануем наступны ўзор матывацыйнага ліста:

Microsoft Office document iconmodel_statement_of_purpose.doc

 

Глядзіце таксама

Рэдакцыйныя раздзелы: