Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява Высокага прадстаўніка ЕС ад імя Еўрапейскага саюза з нагоды Сусветнага дня вады, 22 сакавіка 2018 года

Bruxelles, 22/03/2018 - 12:22, UNIQUE ID: 180322_8
Statements on behalf of the EU

Доступ к безопасной питьевой воде — это основополагающее право, но его обеспечение по-прежнему является сложной задачей во многих регионах мира. Во Всемирный день воды Европейский Союз вновь подтверждает, что все государства должны выполнять свои обязательства по обеспечению доступа к питьевой воде, которая должна иметься в наличии, быть безопасной, надлежащего качества, а также физически и финансово доступной для всех без дискриминации. ЕС также напоминает, что право на безопасную питьевую воду — это право человека, необходимое для того, чтобы жить полной жизнью и пользоваться всеми правами человека.

Доступ да бяспечнай пітной вады – гэта фундаментальнае права, але яго забеспячэнне па-ранейшаму з'яўляецца складанай задачай у многіх рэгіёнах свету. У Сусветны дзень вады Еўрапейскі саюз зноў пацвярджае, што ўсе дзяржавы павінны выконваць свае абавязацельствы па забеспячэнні доступу да пітной вады, якая павінна мецца ў наяўнасці, быць бяспечнай, належнай якасці, а таксама фізічна і фінансава даступнай для ўсіх без дыскрымінацыі. ЕС таксама нагадвае, што права на бяспечную пітную ваду – гэта права чалавека, неабходнае для таго, каб жыць поўным жыццём і карыстацца ўсімі правамі чалавека.

ЕС таксама падкрэслівае важнасць мандата Спецыяльнага дакладчыка ААН па пытанні аб правах чалавека на бяспечную пітную ваду і санітарныя паслугі і заклікае ўсе дзяржавы супрацоўнічаць з дзеючым дакладчыкам.

Ва ўсім свеце праваабаронцы, якія адстойваюць і заахвочваюць правы на бяспечную пітную ваду і санітарныя паслугі, часта падвяргаюцца крымінальнаму пераследу, пагрозам і гвалту. Сёння Еўрапейскі саюз аддае належнае гэтым адважным людзям, якія кожны дзень змагаюцца за асноўныя правы і ахову навакольнага асяроддзя.

Змяненне клімату негатыўна адбіваецца на засушлівых рэгіёнах планеты. Плошча аднаго з найбуйнейшых азёр Афрыкі – возера Чад – ужо скарацілася на 90% у выніку змены клімату, празмернага выкарыстання вады і працяглай засухі. Гэта пазбаўляе людзей сродкаў да існавання і вядзе да страты неацэннай біяразнастайнасці. Савет Бяспекі ААН таксама прызнае змяненне клімату і экалогіі адным з фактараў, якія падрываюць стабільнасць у краінах басейна возера Чад.

Як прызнала Глабальная экспертная група высокага ўзроўню па пытаннях вады і свету ў сваім дакладзе за 2017 год, вада – аснова не толькі сацыяльна-эканамічнага развіцця, але таксама міру і бяспекі. Даступнасць вады – гэта адзін з галоўных фактараў, якія могуць справакаваць канфлікты і масавае перамяшчэнне насельніцтва. Паколькі супрацоўніцтва павышае ўстойлівасць і стабільнасць шляхам прадухілення канфліктаў і ўмацавання міру, Еўрапейскі саюз працягне заахвочваць далучэнне ўсіх краін да Канвенцыі ЕЭК ААН па ахове і выкарыстанні трансгранічных вадацёкаў і міжнародных азёр і дзяліцца з партнёрамі сваім шматгадовым вопытам рацыянальнага кіравання агульнымі воднымі рэсурсамі. ЕС таксама зноў нагадвае пра сваю прыхільнасць Парыжскаму пагадненню і Маракешскай дэкларацыі, якія пацвердзілі гатоўнасць свету змагацца са змяненнем клімату і спрыяць мінімізацыі ўплыву змены клімату на навакольнае асяроддзе, у тым ліку на водныя рэсурсы.

ЕС працягне спрыяць рацыянальнаму кіраванню воднымі рэсурсамі шляхам супрацоўніцтва з ключавымі краінамі-партнёрамі ў рамках палітычных дыялогаў, супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і шматбаковых партнёрстваў, а таксама шляхам рэалізацыі стратэгічнага падыходу да рэгіянальнага развіцця. Пашырэнне і абарона доступу да асноўных рэсурсаў – гэта прасоўванне і абарона правоў і бяспекі не толькі цяперашняга, але і будучых пакаленняў.

Рэдакцыйныя раздзелы: