Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Праграма візітаў Еўрапейскага саюза: запрашэнне маладым лідэрам

01/03/2018 - 13:39
News stories

Запрашаем беларусаў, чыя кар'ера мае дачыненне да Еўрапейскага саюза, да ўдзелу ў Праграме візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) у 2019 годзе. Заяўкі могуць падаваць беларускія дзяржаўныя служачыя, журналісты, даследчыкі, прадстаўнікі некамерцыйных і няўрадавых арганізацый. Удзельнікі павінны быць ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў і мець абумоўленую кар'ерай зацікаўленасць у тым, каб пазнаёміцца з дзейнасцю інстытутаў Еўрапейскага саюза.

Праграма EUVP служыць умацаванню сувязяў паміж Еўрапейскім саюзам ды іншымі краінамі свету. Праграма дае перспектыўным маладым спецыялістам магчымасць пазнаёміцца з інстытутамі, палітыкай, каштоўнасцямі і людзьмі ЕС.

У якасці гасцей Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага парламента ўдзельнікі ажыццяўляюць азнаямленчую паездку ў Брусель (у некаторых выпадках таксама ў Страсбург) працягласцю ад 5 да 8 дзён з улікам іх індывідульных прафесійных інтарэсаў.

Калі Вы хацелі б даведацца пра тое, як функцыянуюць інстытуты ЕС, і сустрэцца з еўрапейскімі калегамі,  падайце заяўку на ўдзел да 1 красавіка 2018 года. Калі будуць вядомыя вынікі адбору (у другой палове 2018 года), кожны удзельнік зможа выбраць дату пачатку сваёй азнаямленчай паездкі.

Калі ласка, запоўніце тры формы, пералічаныя ніжэй, і дашліце іх па электроннай пошце ў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі па адрасе delegation-belarus-press@eeas.europa.eu, пазначыўшы "Application for EUVP 2019" у радку "тэма".

- Матывацыйны ліст, у адпаведнасці з якім для кожнага ўдзельніка будзе распрацаваная індывідульная праграма  адпаведна яго прафесійным задачам і інтарэсам. Ліст павінны ўключаць у сябе кароткае апісанне Вашых бягучых абавязкаў, пытанне(-і), звязаныя з ЕС, якое(-ія) Вы хочаце даследваць, тэмы, якія Вы хочаце абмеркаваць, і планы адносна патэнцыйных сустрэч). Для даведкі прапануем наступны ўзор матывацыйнага ліста:

Microsoft Office document iconmodel_statement_of_purpose.doc

Глядзіце таксама

Рэдакцыйныя раздзелы: