Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

7-ы Кангрэс супраць смяротнага пакарання – запрашэнне Высокага прадстаўніка ЕС Федэрыкі Магерыні

02/03/2018 - 09:48
Відэа

Свет рухаецца ў накірунку ўсеагульнага скасавання смяротнага пакарання. За апошнія 50 гадоў больш за дзве траціны краін свету адмовілася ад гэтага жорсткага і бесчалавечнага пакарання.

«Жыццё чалавека не належыць ніводнай дзяржаве ці краіне. Ніводная краіна не мае права забіваць сваіх грамадзян. Роўна праз год Еўрапейскі cаюз сумесна з урадам Бельгіі і кампаніяй Together against the Death Penalty ("Разам супраць смяротнага пакарання") будзе прымаць тут у Бруселі 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Гэта будзе год напружанай працы і падрыхтоўкі. Яшчэ занадта шмат людзей па ўсім свеце знаходзіцца ў камерах смяротнікаў. І некаторыя краіны думаюць вярнуць смяротнае пакаранне. Але ёсць і добрыя навіны. Колькасць пакаранняў смерцю зменшылася, і ўсяго толькі некалькі дзён таму яшчэ адна краіна, Гамбія, абвясціла мараторый на смяротнае пакаранне. Праз год мы хацелі б бачыць новыя краіны, якія аб'яўляюць аб чарговых кроках у накірунку скасавання смяротнага пакарання. І для дасягнення гэтай мэты вельмі важны ўнёсак кожнага. Таму далучайцеся да нас у гэтай кампаніі! Свет без смяротнага пакарання магчымы, і разам мы зможам зрабіць яго такім».

ECPM ("Разам супраць смяротнага пакарання") - арганізатар 7-га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання. Еўрапейскі саюз і Бельгія правядуць гэтае мерапрыемства ў Бруселі 27 лютага 2019 года. Далучайцеся!

#WC7 #AbolitionNow #EU4HumanRights #StandUp4HumanRights

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: