An official website of the European Union. See all European Institutions
An official website of the European Union. See all European Institutions
Нядаўна мы даведаліся пра чарговы смяротны прысуд, той, што быў вынесены Віцебскім абласным судом 22 верасня 2017 года Віктару Лётаву. Еўрапейскі саюз прынцыпова выступае супраць прымянення смяротнага пакарання ў любы час і ў любых абставінах. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё і з'яўляецца самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем.
Такім чынам, мы заклікаем беларускія ўлады замяніць вынесеныя смяротныя прысуды і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.