Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

MOST: Новыя прафесійныя сувязі для Беларусі і ЕС

30/01/2018 - 16:00
Навіны

MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных кантактаў паміж людзьмі) - адзін з найбольш паспяховых еўрапейскіх праектаў мабільнасці.

Фота: Дзякуючы праекту MOST, беларускія майстры-керамісты Цімафей Акудовіч, Юлія Дашкава, Іван Дашкаў прынялі ўдзел у фестывалі сярэднявечнай культуры на шведскім востраве Готланд. 

 

 

Што аб'ядноўвае астрафізіка, групу крыміналістаў, танцавальную трупу і трыа керамістаў з Беларусі? Усе яны прынялі ўдзел у праекце мабільнасці MOST, які ажыццяўляецца на сродкі ЕС і дазваляе прафесіяналам з Беларусі наладзіць кантакты са сваімі калегамі ў краінах ЕС.

30 студзеня ў Менску некалькі ўдзельнікаў праекта сустрэліся з Ёханэсам Ханам, Камісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах пра пашырэнне. Яны падзяліліся ўражаннямі і распавялі пра тое, якое значэнне для іх мела магчымасць пазнаёміцца ​​з калегамі ў Еўрапейскім саюзе.

MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных кантактаў паміж людзьмі) - адзін з найбольш паспяховых еўрапейскіх праектаў мабільнасці. Праект MOST пачаў сваю працу ў кастрычніку 2015 года. Ён дае магчымасці для прафесійных паездак і стажыровак з мэтай ўстанаўлення доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж прафесіяналамі Беларусі і ЕС у многіх сферах, такіх як культура, адукацыя, здароўе, навука і тэхналогіі, інавацыі і прадпрымальніцтва.

У праекце, які адмініструюць Інстытут Гётэ і Брытанскі савет, ужо прынялі ўдзел амаль 2200 удзельнікаў з Беларусі. Дзякуючы сваёму поспеху, праект MOST атрымае працяг яшчэ на тры гады пасля таго, як яго першая частка скончыцца ў 2018 годзе.

Падчас свайго візіта ў Беларусь Камісар Хан сустрэўся з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, Прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым і Міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, каб абмеркаваць прыярытэты, ўзгодненыя на Саміце Усходняга партнёрства ў лістападзе, а таксама паглыбленне адносін ЕС і Беларусі. Камісар Хан таксама сустрэўся з лідэрамі апазіцыі.

"З часу майго папярэдняга візіту ў 2015 годзе адносіны ЕС і Беларусі атрымалі развіццё, і мы значна пашырылі наша супрацоўніцтва", сказаў Камісар Хан перад пачаткам візіту. Паводле яго слоў, у цэнтры ўвагі яго візіта будуць адносіны ЕС і Беларусі, правы чалавека, рэгіянальнае супрацоўніцтва і прагрэс у сумесным вырашэнні "20 канкрэтных задач да 2020 года", закліканых забяспечыць канкрэтныя паляпшэнні ў паўсядзённым жыцці грамадзян Беларусі.

Еўрапейскі саюз, дадаў ён, працягне сваю працу па "актывізацыі ўзаемадзеяння з усімі сегментамі беларускага грамадства".

З 2014 па 2017 год пакет дапамогі Еўрапейскага саюза Беларусі ў рамках Еўрапейскага інструмента суседства быў прафінансаваны ў аб'ёме 91,5 мільёна еўра.