Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з двума смяротнымі прысудамі ў Беларусі

Bruxelles, 23/01/2018 - 10:25, UNIQUE ID: 180123_2
Statements by the Spokesperson

Заява прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з двума смяротнымі прысудамі ў Беларусі

20 студзеня ў выніку паўторнага разгляду справы Вячаслава Сухаркі і Аляксандра Жыльнікава Мінскі гарадскі суд прыгаварыў іх да смяротнага пакарання. Першапачаткова, у снежні 2015 года, яны былі асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, аднак 14 ліпеня 2017 года Вярхоўны суд задаволіў пратэст пракурора на гэты прысуд.

Еўрапейскі саюз цвёрда і прынцыпова выступае супраць смяротнага пакарання, якое з'яўляецца жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем і парушэннем права на жыццё. Смяротнае пакаранне не дзейнічае як фактар ​​стрымлівання злачыннасці і робіць памылкі, непазбежныя ў любой прававой сістэме, незваротнымі.

Мы чакаем, што пазасталыя смяротныя прысуды ў Беларусі, адзінай краіне Еўропы, якая ўсё яшчэ ўжывае смяротнае пакаранне, будуць заменены на больш мяккія, і што ў Беларусі будзе ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены.