Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

ЕС падтрымлівае цэнтральны банк Беларусі з дапамогай першага ў краіне праекта Twinning

22/12/2017 - 13:34
Навіны

Нацыянальны банк Беларусі (НБРБ) знаходзіцца на вастрыі першага праекта Twinning ў краіне, зацверджанага сёння падчас афіцыйнай цырымоніі падпісання ў Мінску ў прысутнасці Андрэа Віктарын, кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

Праект Twinning, які мае бюджэт, большы за мільён еўра, накіраваны на падтрымку ўстойлівага эканамічнага росту ў Беларусі за кошт павелічэння патэнцыялу НБРБ для вырашэння асноўных праблем, з якімі ён сутыкаецца ў якасці незалежнага цэнтральнага банка. Нацыянальнаму банку належыць ключавая роля ў эканамічным развіцці любой краіны, паколькі гэтая ўстанова адказвае за абарону нацыянальнай валюты, забеспячэнне яе стабільнасці, захаванне  маналітнасці нацыянальнай банкаўскай сістэмы і забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання эканомікі. Павышэнне прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў Нацыянальнага банка Беларусі прывядзе ў доўгатэрміновай перспектыве да павелічэння эканамічнай стабільнасці і ўмацавання банкаўскага нагляду, што павялічыць давер да сістэмы эканамічнага кіравання. Асноўны ўпор робіцца на дасягненні канкрэтных вынікаў для грамадзян, якія атрымаюць карысць ад патэнцыяла Нацбанка для ўмацавання канкурэнтаздольнасці, спрыяння інвестыцыям і забяспячэння інавацыйнага развіцця.

Праект, які плануецца распачаць у першым квартале 2018 года, будзе абапірацца на экспертны патэнцыял Бундесбанка ў якасці асноўнага партнёра і цэнтральных банкаў Польшчы і Літвы ў якасці малодшых партнёраў. Шырокі дыяпазон вопыту гэтых цэнтральных банкаў (якія знаходзяцца ў малых альбо вялікіх краінах, у еўразоне і ў краінах з уласнай валютай) дазволіць Беларусі запазычыць лепшыя еўрапейскія практыкі. Як і ў любым праекце Twinning, у Беларусь будзе накіраваны Пастаянны кансультант (прадстаўнік Нацыянальнага банка Польшчы) на увесь перыяд рэалізацыі праекта (18 месяцаў). Пры падтрымцы ключавых экспертаў і ў шчыльным супрацоўніцтве з Праектнымі лідэрамі ў Германіі, Літве і Польшчы, а таксама з беларускім Праектным лідэрам і Партнёрам Пастаяннага кансультанта Пастаянны кансультант будзе каардынаваць працоўны графік і кантраляваць дасягненне абавязковых вынікаў праекта, забяспечваючы пастаяннае супрацоўніцтва і падтрымку "роўны роўнага", што з'яўляецца асноўнымі каштоўнасцямі Twinning.

ЕС адданы палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю і імкнецца будаваць адносіны, заснаваныя на павазе правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона. Перамовы аб сумесных Прыярытэтах партнёрства ЕС і Беларусі характарызуюцца высокай ступенню прасунутасці. Гэты дакумент будзе структураваць наша супрацоўніцтва ў бліжэйшыя гады. Праграмы, што фінансуюцца ЕС у Беларусі, маюць на ўвазе значную падтрымку грамадзянскай супольнасці. ЕС адначасова павялічыў дапамогу для развіцця прыватнага сектара, а таксама умацавання інстытутаў. У адпаведнасці з гэтымі мэтамі праект Twinning будзе спрыяць устойліваму эканамічнаму росту ў Беларусі.

Інструмент Twinning быў створаны ў 1998 годзе для падтрымкі краін-кандыдатаў і патэнцыйных краін-кандыдатаў у іх намаганнях па ўступленні ў ЕС. У 2004 Twinning стаў таксама выкарыстоўвацца ў краінах, на якія распаўсюджваецца Еўрапейская палітыка суседства, дзе ён стаў хутка папулярным. Больш падрабязную інфармацыю пра Twinning можна знайсці на сайце www. ec.europa.eu/twinning.

https://ec.europa.eu/neighbourhood-enlargement/news_corner/news/eu-supports-belarus-central-bank-1st-twinning-project-country_en

Рэдакцыйныя раздзелы: