Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

У Беларусі праграма ЕС дапамагае школам захоўваць цяпло і эканоміць грошы

15/12/2017 - 09:00
News stories

Дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза 1670 дзяцей у Беларусі могуць навучацца ў больш цёплых і светлых класах.

Belarus, EU programme, Belarusian schools, Energy Efficiency

Праграма "Энергетычная эфектыўнасць у школах", якая суфінансуюцца мясцовымі органамі ўлады і рэалізуецца ПРААН, таксама дапамагае беларускім школам эканоміць грошы на аплаце электраэнергіі. Акрамя таго, што павышэнне энергаэфектыўнасці прыносіць непасрэдную карысць грамадзянам Беларусі, яно з'яўляецца ключавым фактарам пры вырашэнні праблемы змянення клімату.

Сярэдняя школа №4 у Дзяржынску была адзін з чатырох школ, выбраных у якасці бенефіцыяраў. У 2016 годзе будынак быў цалкам уцеплены. Старыя вокны былі заменены на падвойныя шклопакеты, па ўсёй школе былі ўсталяваны энергазберагальныя лямпачкі, была ўсталявана сістэма рэкуперацыі цяпла, а на даху былі размешчаны сонечныя вакуумныя трубкі, каб забяспечваць школу гарачай вадой увесь год.

Да ўдзелу ў праграме ў школе не было гарачай вады, і тэмпература ўнутры памяшканняў у зімовыя месяцы была настолькі нізкай, што дзецям часта даводзілася насіць паліто ў класе.

Дырэктар Людміла Лукша кажа, што новае абсталяванне зараз дазваляе яе школе ствараць больш камфортныя ўмовы дзецям і адначасова эканоміць да 1600 еўра ў месяц на энергію.

У сярэднім спажыванне энергіі для ацяплення памяшкання і электразабеспячэння было скарочана на 45 працэнтаў і 43 працэнты адпаведна.

У рамках праграмы 27 настаўнікаў прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і пасля гэтага ўвялі ў свае навучальныя планы мерапрыемствы па пытаннях энергаэфектыўнасці.

Выкладчыкі і вучні ў Дзяржынску таксама падрыхтавалі музычнае прадстаўленне аб энергаэфектыўнасці і падарожнічалі па Беларусі, каб навучыць іншыя школы таму, як эканоміць энергію.

"Удзел у праграме "Энергаэфектыўнасць у школах" з'яўляецца магутным стымулам для таго, каб мы навучыліся па-іншаму жыць, думаць і навучаць дзяцей", – кажа Лукша.

З 2014 па 2017 год аб'ём дапамогі ЕС у Беларусі ў рамках функцыянавання Еўрапейскага інструмента суседства склаў 91.5 млн еўра.