Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

У Беларусі праграма ЕС дапамагае школам абагравацца і эканоміць грошы

07/12/2017 - 13:47
Відэа

Дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага саюза 1670 дзяцей у Беларусі могуць навучацца ў больш цёплых і светлых класах.

Праграма "Энергетычная эфектыўнасць у школах", якая суфінансуюцца мясцовымі органамі ўлады і рэалізуецца ПРААН, таксама дапамагае беларускім школам эканоміць грошы на аплаце электраэнергіі. Акрамя прынясення непасрэднай карысці грамадзянам Беларусі павышэнне энергаэфектыўнасці з'яўляецца ключавым фактарам пры вырашэнні праблемы змянення клімату.

Сярэдняя школа №4 у Дзяржынску была адзін з чатырох школ, выбраных у якасці бенефіцыяраў. У 2016 годзе будынак быў цалкам уцеплены. Старыя вокны былі заменены на падвойныя шклопакеты, па ўсёй школе былі ўсталяваны энергазберагальныя лямпачкі, была ўсталявана сістэма рэкуперацыі цяпла, а на даху былі размешчаны сонечныя вакуумныя трубкі, каб забяспечваць школу гарачай вадой увесь год.

Да ўдзелу ў праграме ў школе не было гарачай вады, і тэмпература ўнутры памяшканняў у зімовыя месяцы была настолькі нізкай, што дзецям часта даводзілася насіць паліто ў класе.

Дырэктар Людміла Лукша кажа, што новае абсталяванне зараз дазваляе яе школе ствараць больш камфортныя ўмовы дзецям і адначасова эканоміць да 1600 еўра ў месяц на энергію.

У сярэднім спажыванне энергіі для ацяплення памяшкання і электразабеспячэння было скарочана на 45 працэнтаў і 43 працэнты адпаведна.

У рамках праграмы 27 настаўнікаў прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і пасля гэтага ўвялі ў свае навучальныя планы мерапрыемствы па пытаннях энергаэфектыўнасці.

Выкладчыкі і вучні ў Дзяржынску таксама падрыхтавалі музычнае прадстаўленне аб энергаэфектыўнасці і падарожнічалі па Беларусі, каб навучыць іншыя школы таму, як эканоміць энергію.

"Удзел у праграме "Энергаэфектыўнасць у школах" з'яўляецца магутным стымулам для таго, каб мы навучыліся па-іншаму жыць, думаць і навучаць дзяцей", – кажа Лукша.

З 2014 па 2017 год аб'ём дапамогі ЕС у Беларусі ў рамках функцыянавання Еўрапейскага інструмента суседства склаў 91.5 млн еўра.

Рэдакцыйныя раздзелы: