Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Патрэбна ваша дапамога з мадэрнізацыяй Агульнай візавай палітыкі ЕС

27/11/2017 - 15:30
Навіна

Еўрапейская камісія хоча атрымаць зваротную сувязь ад галоўных "карыстальнікаў" агульнай візавай палітыкі.

Еўрапейская камісія хоча атрымаць зваротную сувязь ад галоўных "карыстальнікаў" агульнай візавай палітыкі.

Ці атрымлівалі вы кароткатэрміновую шэнгенскую візу на працягу апошніх 5 гадоў, альбо ці хацелі б вы, каб ваша меркаванне наконт працэсу выдачы гэтых віз было пачута? Еўрапейская камісія пераглядае працэдуры выдачы шэнгенскай візы і хацела б пачуць вашу думку. Ідэя заключаецца ў тым, каб мадэрнізаваць цяперашнюю візавую палітыку, і ваш удзел у гэтых грамадскіх кансультацыях дапаможа нам унесці правільныя змены.

Сітуацыя ў дачыненні да міграцыі і бяспекі ў Еўропе карэнным чынам змянілася за апошнія некалькі гадоў. Візавыя працэдуры з'яўляюцца ключавым інструментам для прадухілення рызык, звязаных з незаконнай міграцыяй, і рызык для бяспекі Еўрапейскага саюза. У той жа час візавая палітыка спрыяе эканамічнаму росту і культурнаму абмену праз стварэнне больш спрыяльных умоваў для падарожнікаў, чые заяўкі на атрыманне ўязных віз адпавядаюць законным крытэрыям, такіх як бізнесмены, турысты, студэнты і моладзь. Мы аналізуем, ці забяспечвае візавая палітыка ЕС неабходны баланс паміж гэтымі прыярытэтамі і як яе можна змяніць для вырашэння існуючых праблем у сферы міграцыі і мабільнасці, у тым ліку, як можна выкарыстоўваць візавую палітыку ЕС у адносінах з трэцімі краінамі.

Вось чаму Еўрапейская камісія хоча атрымаць зваротную сувязь ад галоўных "карыстальнікаў" агульнай візавай палітыкі: фізічных асоб, груп інтарэсаў, ініцыятыўных груп, аналітычных цэнтраў і прафесійных арганізацый. Мы хочам пачуць меркаванні самага шырокага кола карыстальнікаў, паколькі для нас важныя погляды і рэакцыя ўсіх зацікаўленых бакоў.

Дзякуем вам за ўдзел у гэтым апытанні:

https://ec.europa.eu/eusurvey/runner/ModernisingEUcommonvisapolicy

Рэдакцыйныя раздзелы: