Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

"Спыніце гвалт супраць жанчын". Заява Еўрапейскай камісіі з нагоды з Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын

Брусель, 24/11/2017 - 12:39, UNIQUE ID: 171124_6
Joint Statements

Заява Еўрапейскай камісіі з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын мы зноў заяўляем: гвалт павінен спыніцца неадкладна.

Гвалт супраць жанчын і дзяўчынак пакуль яшчэ здараецца кожны дзень унутры і за межамі Еўрапейскага саюза. Гэта парушэнне правоў чалавека шырока распаўсюджана і прымае розныя формы; яно адбываецца незалежна ад сацыяльнага паходжання дома, на працы, у школе, на вуліцы, падчас заняткаў спортам альбо ў сетцы Інтэрнэт. Яно абмяжоўвае паўнавартасны ўдзел жанчын і дзяўчынак ва ўсіх аспектах дзейнасці грамадства – палітычным, культурным, сацыяльным і эканамічным.

Кожная трэцяя жанчына ў Еўропе падвяргаецца фізічнаму і/ці сэксуальнаму гвалту. 80% ахвяр гандлю людзьмі ўнутры ЕС – жанчыны. У краінах, якія развіваюцца, кожная трэцяя дзяўчынка выходзіць замуж да дасягнення 18 гадоў.

Аднак сітуацыя пачынае змяняцца. За апошнія 30 гадоў колькасць праведзеных аперацый, якія калечаць жаночыя палавыя органы, скарацілася на 50% у Афрыцы. У Паўднёвай Азіі працэнт дзяўчынак, якія выходзяць замуж ва ўзросце да 15 гадоў, зменшыўся напалову. Новы глабальны рух #metoo, які паспрыяў прыцягненню ўвагі да маштабаў сексуальнага прымусу і пераследу ў нашых грамадствах, матываваў ахвяр на тое, каб расказаць сваю гісторыю і заявіць пра свае правы і адстойваць іх.

Для таго, каб ліквідаваць гэты тып гендэрнага гвалту раз і назаўжды, нам неабходна ўдасканаліць сістэму інфармавання грамадства і заканадаўства і змяніць сацыяльныя нормы. Мы прысвяцілі 2017 год "Еўрапейскім дзеянням па выкараненні ўсіх форм гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак у публічным і ў прыватным жыцці". Дзякуючы фінансавай падтрымцы, якая аказваецца ЕС некамерцыйным арганізацыям, юрысты, лекары, настаўнікі і паліцэйскія, у ліку іншых, навучаюцца таму, як дапамагчы ахвярам і прадухіліць гендэрны гвалт.

Каб ажыццяўляць дзеянні па-за нашымі межамі, мы разам з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый распачалі сумесную ініцыятыву з беспрэцэдэнтным першапачатковым фінансаваннем у памеры 500 млн еўра. Ініцыятыва на глабальным узроўні накіравана супраць першапрычын гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, дапамагае ахвярам і пашырае магчымасці для спрыяння жанчынамі таму, каб грамадствы былі больш бяспечнымі, больш устойлівымі, больш квітнеючымі і свабоднымі.

Ліквідацыя гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак з'яўляецца першым крокам да дасягнення міру і бяспекі ва ўсім свеце і знаходзіцца ў цэнтры Парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Гэта з'яўляецца неабходным умовай для прасоўвання, абароны і рэалізацыі правоў чалавека, гендэрнай роўнасці, дэмакратыі і эканамічнага росту.

Еўрапейскі саюз працягне нястомна працаваць, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя ў яго распараджэнні інструменты, у мэтах ліквідацыі гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, з тым, каб ён застаўся ў мінулым.

Фонавая інфармацыя

Гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчынак з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і разбуральных парушэнняў правоў чалавека па ўсім свеце. Падлічана, што 35% жанчын цярпелі гвалт у нейкі момант свайго жыцця. Дадзены паказчык дасягае 70% у некаторых краінах. Гэтая бяда з'яўляецца перашкодай для забеспячэння гендэрнай роўнасці, пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын і дзяўчынак і ў цэлым ўстойлівага развіцця, а таксама перашкодай для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. Таму патрабуюцца глабальныя і пастаянныя дзеянні ва ўсіх краінах і рэгіёнах, каб пераадолець яго.

Камісія прапанавала далучэнне Еўрапейскага саюза да Стамбульскай канвенцыі Савета Еўропы. Праца па яе ратыфікацыі працягваецца. Камісія заклікае тыя дзяржавы-члены ЕС, якія яшчэ не ратыфікавалі Канвенцыю, рухацца па шляху да яе ратыфікацыі.

У мінулым годзе Камісія распачала кампанію NON.NO.NEIN – Скажыце НЕ! Спыніце гвалт супраць жанчын. Яе мэта складалася ў тым, як павысіць дасведчанасць у гэтым пытанні і прафінансаваць канкрэтныя праекты, накіраваныя на зніжэнне рызыкі гвалту і падтрымку жанчын, якія пацярпелі. Еўрапейская камісія выдзеліла 15 мільёнаў еўра для дзяржаў-членаў, органаў мясцовага самакіравання, адпаведных спецыялістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці па ўсёй Еўропе, каб актывізаваць іх дзеянні і кампаніі па барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын.

У чэрвені 2017 года Еўрапейская камісія ўзяла на сябе кіраўніцтва ініцыятывай "Заклік да дзеянняў па абароне ад гендэрнага гвалту ў надзвычайных сітуацыях". Пры гуманітарных крызісах гендэрны гвалт часта з'яўляецца шырока распаўсюджай з'явай. Мы імкнемся падтрымліваць тых, хто выжыў, і выкараняць такі гвалт. "Заклік да дзеяння" аб'ядноўвае больш за 60 гуманітарных арганізацый, якія маюць адну і тую ж місію: дамагчыся, каб гендэрны гвалт прызнаваўся небяспечным для жыцця і быў прадметам змагання з самага пачатку крызісу. Жанчыны і дзяўчынкі, якім пагражае гвалт, маюць патрэбу ў нашым максімальна хуткім умяшальніцтве. Мы поўныя рашучасці выкарыстоўваць сваё кіраўніцтва ініцыятывай "Заклік да дзеяння", каб прыцягнуць увагу да гэтага пытання і ператварыць нашы намаганні ў канкрэтныя дзеянні ў гэтай сферы.

Ініцыятыва Spotlight, распачатая сумесна з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый цягам 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні, накіравана супраць усіх форм гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак. Яна засяроджваецца на хатнім і сямейным гвалце, сексуальным і гендэрным гвалце і шкодных практыках, фемініцыдзе, гандлі людзьмі і сексуальнай і эканамічнай эксплуатацыі. Ініцыятыва будзе дзейнічаць з 2017 па 2023 год і мае першапачатковы бюджэт у памеры € 500 млн. ЕС з'яўляецца асноўным спонсарам ініцыятывы (гл. відэа).

Дадатковая інфармацыя

Што Еўрапейская камісія робіць для барацьбы з сексуальным дамагальніцтвам?

Матэрыял для даведкі: год мэтанакіраваных дзеянняў у мэтах ліквідацыі гвалту ў адносінах да жанчын

Рэдакцыйныя раздзелы: