Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Саміт Усходняга партнёрства 2017: Мацнейшыя разам

24/11/2017 - 19:15
Навіна

Брусель, 24 лістапада 2017 года

Саміт Усходняга партнёрства 2017: Мацнейшыя разам

Брусель, 24 лістапада 2017 года

Сёння ў Бруселі адбыўся 5-ты саміт Усходняга партнёрства. Гэта быў момант, калі мы маглі адзначыць дасягненні ў адносінах ЕС з яго шасцю Усходнімі партнёрамі за апошнія два гады і абмеркаваць рэалізацыю "20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года", якія прынясуць адчувальныя выгады грамадзянам.

У саміце, які адбыўся на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў ці ўрадаў, прынялі ўдзел інстытуты Еўрапейскага саюза ў асобе Старшыні Еўрапейскай камісіі Жан-Клода Юнкера і Старшыні Еўрапейскага савета Дональда Туска, 28 дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза і шэсць Усходніх партнёраў: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна. Да іх далучыліся Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, намеснік старшыні Еўрапейскай камісіі Федэрыка Магерыні, Камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Ёханэс Хан і Камісар па пытаннях гандлю Сесілія Мальмстрэм.

Удзельнікі саміта ўзгаднілі Сумесную дэкларацыю саміта. На палях саміта быў дасягнуты прагрэс у перамовах па шэрагу пагадненняў, у тым ліку новым двухбаковым пагадненні паміж Еўрапейскім саюзам і Арменіяй, Пагадненні аб адзінай авіяцыйнай прасторы з Арменіяй, а таксама па распаўсюдзе Транс'еўрапейскай транспартнай сеткі (TEN-T) на краіны Усходняга партнёрства.

«Усходняе партнёрства – гэта, перш за ўсё, партнёрства людзей. Гэта паляпшэнне жыцця ва ўсіх нашых краінах, збліжэнне нашых грамадстваў. Гэта абарона каштоўнасцяў, прынцыпаў і імкненняў, якія падзяляюць народы Еўрапейскага саюза і рэгіёну Усходняга суседства», – сказаў старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер. «На сённяшнім саміце мы дамовіліся аб 20 канкрэтных дзеяннях, якія павінны ажыццявіцца да 2020 года. Праз Усходняе партнёрства Еўрапейскі саюз дапамог стварыць 10 000 працоўных месцаў, навучыць 20 000 чалавек і выдзеліць больш за 100 000 крэдытаў прадпрыемствам. Мы палепшылі доступ да бясплатных юрыдычных паслуг, інвеставалі ў транспартныя сувязі, прасунулі гендэрную роўнасць і дапамаглі тысячам студэнтаў у перамяшчэннях паміж Еўропай і Усходнім партнёрствам. Зазіраючы наперад у 2020 год і наступныя гады, мы ўсведамляем, што надышоў час для яшчэ больш актыўных дзеянняў. Мы на правільным шляху, давайце ж заставацца на ім».

Поўны тэкст выступу Старшыні Юнкера на сумеснай прэс-канферэнцыі размешчаны ў сетцы Інтэрнэт.

 

УП прыносіць адчувальную карысць для грамадзян: 20 канкрэтных задач на перыяд да 2020 года

Імкненне да змены паўсядзённага жыцця грамадзян у лепшы бок знаходзіцца ў падмурку Усходняга партнёрства. З часу апошняга саміта, які адбыўся ў Рызе ў 2015 годзе, супрацоўніцтва засяроджваецца на чатырох прыярытэтных сферах:

 

  1. Умацаванне эканомікі: эканамічнае развіццё і паляпшэнне рынкавых магчымасцяў;
  2. Умацаванне сістэмы кіравання: умацаванне інстытутаў і належнае кіраванне;
  3. Умацаванне ўзаемных сувязяў: павелічэнне ўзаемазвязанасці, асабліва ў сферы транспарту і энергетыкі, а таксама навакольнага асяроддзя і змены клімату;
  4. Умацаванне грамадства: пашырэнне мабільнасці і кантактаў паміж людзьмі.

У адпаведнасці з гэтымі прыярытэтамі Еўрапейскі саюз, яго дзяржавы-члены і краіны-партнёры сёння зацвердзілі дваццаць канкрэтных задач, якія задаюць выразны план працы на будучыню і павінны быць дасягнутыя да 2020 года. Да іх адносяцца:

  • Пашырэнне ахопу і адраснай падтрымкі, у прыватнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці на базавым узроўні;
  • Падтрымка бізнесу і прадастаўленне крэдытаў у мясцовых валютах у партнёрстве з ключавымі міжнароднымі фінансавымі інстытутамі;
  • Пашырэнне патэнцыялу краін-партнёраў па выкарыстанні магчымасцяў для гандлю з ЕС і паміж сабой;
  • Прыняцце абавязацельстваў па рэформах і канкрэтныя інвестыцыі ў галіне энергаэфектыўнасці;
  • Наладжванне больш эфектыўных і бяспечных транспартных зносін да 2030 года з дапамогай доўгатэрміновых інвестыцый, якія спрыяюць звязванню краін-партнёраў з ЕС і паміж сабой;
  • Лічбавы пакет, які ўключае канкрэтныя крокі па гарманізацыі цэнаўтварэння ў сферы паслуг роўмінгу і зніжэнне тарыфаў на роўмінг сярод краін-партнёраў, забеспячэнне спрошчанага і больш таннага падключэння да інтэрнэту шляхам увядзення ў дзеянне нацыянальных стратэгій у дачыненні да шырокапалоснай сувязі і спрыяння стварэнню працоўных месцаў у лічбавых галінах;
  • Шырокі пакет новых мер па падтрымцы моладзі і адукацыі;
  • Комплексны новы камунікацыйны падыход у дачыненні да прадастаўлення дапамогі Усходняму партнёрству і актывізацыя стратэгічных камунікацый.

На саміце таксама была ўхвалена перагледжаная шматбаковая інстытуцыянальная структура Усходняга партнёрства, якая прадугледжвае больш моцнае палітычнае кіраўніцтва і больш арыентаваны на вынікі падыход да нашага супрацоўніцтва.

Усходняе партнёрства: Партнёрства для вынікаў
З часу папярэдняга саміта Усходняга партнёрства, які адбыўся ў Рызе ў 2015 годзе, у адносінах з паміж ЕС і шасцю краінамі-партнёрамі быў дасягнуты значны прагрэс. Пагадненні аб асацыяцыі, уключна з паглыбленымі і ўсёабдымнымі зонамі свабоднага гандлю з Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай, цалкам увайшлі ў сілу, адкрыўшы новыя магчымасці для больш цеснага супрацоўніцтва ў рэагаванні на асноўныя выклікі, а таксама ў эканамічнай інтэграцыі і гандлі. Значна вырас аб'ём гандлю паміж трыма асацыяванымі краінамі-партнёрамі і ЕС. Пры выкананні гэтых Пагадненняў бакі будуць кіравацца нядаўна абноўленымі Парадкамі дня асацыяцыі. Пасля правядзення шэрагу сур'ёзных рэформ быў уведзены рэжым бязвізавых паездак у краіны Шэнгенскай прасторы для ўладальнікаў біяметрычных пашпартоў Грузіі і Украіны ў дадатак да такіх жа ўмоў, што дзейнічаюць з 2014 года ў адносінах з Малдовай.

Адносіны з Арменіяй, Азербайджанам і Беларуссю таксама прасунуліся наперад.
Сёння Еўрапейскі саюз і Арменія падпісалі Пагадненне аб усёабдымным і пашыраным партнёрстве. Гэтае новае пагадненне дазволіць Еўрапейскаму саюзу і Арменіі больш цесна працаваць разам, адказваючы на ​​выклікі, з якімі мы сутыкаемся, і максімальна выкарыстоўваць магчымасці, якія ў нас ёсць. Значны прагрэс дасягнуты таксама ў перамовах аб новым рамачным пагадненні з Азербайджанам, у той час як адносіны з Беларуссю прасунуліся праз дзейнасць нядаўна створанай Каардынацыйнай групы. Нашы будучыя Прыярытэты партнёрства з усімі трыма краінамі ўсталююць новыя стратэгічныя рамкі для нашай дапамогі. Прыярытэты партнёрства з Арменіяй узгодненыя; таксама вядзецца абмеркаванне Прыярытэтаў партнёрства з Азербайджанам і Беларуссю.

ЕС і Арменія таксама сёння парафіравалі Пагадненне аб адзінай авіяцыйнай прасторы. Яно палепшыць доступ на рынак для авіякампаній абодвух бакоў і забяспечыць лепшую ўзаемазвязанасць, што дазволіць пашырыць выбар і павысіць якасць паслуг і знізіць кошт пералётаў для падарожнікаў. Пагадненне, якое з'яўляецца часткай Авіяцыйнай стратэгіі для Еўропы Еўрапейскай камісіі, таксама ўсталюе агульныя нарматыўныя рамкі, напрыклад, у сферы авіяцыйнай бяспекі. Падрабязнасці гл. тут.

У сферы ўзаемазвязанасці транспарту ЕС і краіны-партнёры ўзгаднілі арыенціровачныя карты, якія прадугледжваюць распаўсюд Транс'еўрапейскай апорнай транспартнай сеткі (TEN-T) Еўрапейскага саюза на тэрыторыі краін Усходняга партнёрства ў якасці асновы транспартнай узаемазвязанасці і вызначэння агульных інфраструктурных прыярытэтаў. З гэтай мэтай на палях саміта былі падпісаны Мемарандумы аб узаемаразуменні на высокім узроўні.

Вызначэнне зместу Усходняга партнёрства больш шырокімі коламі грамадства

Напярэдадні саміта адбыўся шэраг спадарожных сустрэч пры ўдзеле грамадзянскай супольнасці, СМІ, бізнеса, парламентаў ды іншых партнёраў. Такі ўзровень прадстаўніцтва сведчыць аб тым, што Усходняе партнёрства выходзіць за межы міжурадавых адносін і ўключае ў сябе больш шырокія колы грамадзтва. Напярэдадні саміта 2017 года былі арганізаваны наступныя асноўныя суправаджальныя мерапрыемствы:
3-ці Моладзевы форум Усходняга партнёрства (22-23 чэрвеня 2017 года, Варшава). Была прынята серыя рэкамендацый па моладзевай палітыцы.
2-я Медыя-канферэнцыя Усходняга партнёрства (13 верасня 2017 года, Кіеў)
Гл. Даведка аб Медыя-канферэнцыі Усходняга партнёрства
Канферэнцыя аб электронным партнёрстве Усходняга партнёрства (4 кастрычніка 2017 года, Талін)
Гл. Даведка аб электронным партнёрстве Усходняга партнёрства
Канферэнцыя грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (25-26 кастрычніка 2017 года, Талін) у спалучэнні з 9-й Штогадовай асамблеяй Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
Гл. Даведка пра грамадзянскую супольнасць Усходняга партнёрства
Бізнес-форум Усходняга партнёрства (26-27 кастрычніка 2017 года, Талін)
Гл. Даведка аб Бізнес-форуме Усходняга партнёрства
Гл. Даведкі аб мерах па падтрымцы бізнесу ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

 
Дадатковая інфармацыя:
Сайт 5-га Саміта Усходняга партнёрства
Сумесная дэкларацыя 5-га Саміта Усходняга партнёрства
Даведка аб дваццаці канкрэтных задачах Усходняга партнёрства на перыяд да 2020 года
Усходняе партнёрства - засяроджваючыся на асноўных прыярытэтах і канкрэтных задачах (Агульны працоўны дакумент)
Даведка аб міфах, звязаных з Усходнім партнёрствам
Выступ Старшыні Еўрапейскай камісіі Жан-Клода Юнкера на сумеснай прэс-канферэнцыі па выніках 5-га Саміта Усходняга партнёрства
Прэс-рэліз: Новае пагадненне, падпісанае паміж Еўрапейскім саюзам і Арменіяй, накіравана на дасягненне канкрэтных вынікаў для грамадзян

Даведка: Пагадненне паміж ЕС і Арменіяй аб усёабдымным і пашыраным партнёрстве
Даведка: Авіяцыйнае пагадненне з Арменіяй
Даведка аб адносінах ЕС з: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Украінай
Сайты Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў: Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: