Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

ЕС працягвае да 15 сакавіка 2018 года санкцыі, уведзеныя ў адказ на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны

4 верасня 2017 года Савет ЕС працягнуў тэрмін дзеяння абмежавальных мер, уведзеных ў сувязі з дзеяннямі, якія падрываюць альбо ставяць пад пагрозу тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны, яшчэ на 6 месяцаў, да 15 сакавіка 2018 года. Гэтыя меры ўключаюць замарожванне актываў і забарону на паездкі.

Ацэнка сітуацыі не дала падставаў для змены рэжыму санкцый. Спіс быў абноўлены; Савет ЕС выключыў чатырох памерлых са спісу асоб, якія падпадаюць пад дзеянне абмежавальных мер. З прычыны зліцця, у якім удзельнічалі тры арганізацыі, унесеныя ў спіс, гэтыя арганізацыі былі выдалены са спісу, а арганізацыя, у якую яны былі аб'яднаны, была ўнесена ў спіс, каб захаваць існуючы ўзровень санкцый. У цяперашні час абмежавальныя меры дзейнічаюць у дачыненні да 149 чалавек і 38 арганізацый.

Інфармацыя аб асобах і арганізацыях і прычыны іх уключэння ў спіс былі актуалізаваны па меры неабходнасці. Прававыя акты будуць даступныя ў Афіцыйным часопісе ЕС з 15 верасня 2017 года.

Іншыя меры ЕС, уведзеныя ў адказ на крызіс ва Украіне і дзейныя ў дадзены момант, уключаюць:

  • эканамічныя санкцыі, якія закранаюць асобныя сектары эканомікі Расіі; у сіле да 31 студзеня 2018 года;
  • абмежавальныя меры, уведзеныя ў адказ на нелегальную анексію Крыма і Севастопаля i дзейныя на тэрыторыі Крыма і Севастопаля; у сіле да 23 чэрвеня 2018 года.
Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: