Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Абвешчаны сусветны конкурс заявак "Правы чалавека і дэмакратыя"!

Непасрэднай мэтай гэтага конкурсу з'яўляецца падтрымка грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў за межамі ЕС па пяці ключавых накірунках абароны правоў чалавека:

•             Лот 1: Падтрымка праваабаронцаў у галіне зямельных правоў, карэнных народнасцяў, у тым ліку ў кантэксце "захопу земляў» і змены клімату.

•             Лот 2: Барацьба з пазасудовымі смяротнымі пакараннямі і гвалтоўнымі знікненнямі.

•             Лот 3: Барацьба з прымусовай працай і сучасным рабствам.

•             Лот 4: Прасоўванне і падтрымка правоў людзей з інваліднасцю.

•             Лот 5: Падтрымка свабоды рэлігіі ці перакананняў.

Агульная арыенціровачная сума, якая прадстаўляецца ў рамках гэтага конкурсу заявак, складае 25 000 000 еўра (5 000 000 еўра на кожны лот).

Апошні тэрмін прадстаўлення Канцэптуальнай запіскі – 9 лістапада 2017 года ў 16:00 (па брусельскім часе).

Правілы і ўсе адпаведныя дакументы можна знайсці па наступнай спасылцы: https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome&nbPubliList=15&orderby=upd&orderbyad=Desc&searchtype=RS&aofr=155232

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: