Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Савет ЕС даў зялёнае святло на заснаванне Еўрапейскага фонду ўстойлівага развіцця

Brussels, 25/09/2017 - 10:37, UNIQUE ID: 170926_1
Press releases

25 верасня Савет ЕС прыняў пастанову аб заснаванні Еўрапейскага фонду ўстойлівага развіцця (EFSD). Фонд будзе створаны 28 верасня.

25 верасня Савет ЕС прыняў пастанову аб заснаванні Еўрапейскага фонду ўстойлівага развіцця (EFSD). Фонд будзе створаны 28 верасня.

EFSD з'яўляецца асноўным інструментам для рэалізацыі Еўрапейскага плана знешніх інвестыцый (EIP), накіраванага на падтрымку інвестыцый у краіны Афрыкі і суседнія краіны. Галоўным прызначэннем гэтага плану з'яўляецца спрыянне дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця ў рамках Парадку дня 2020 шляхам стварэння працоўных месцаў і стымулявання росту пры адначасовым уздзеянні на карэнныя прычыны міграцыі.

Сфармаваны ў першапачатковым аб’ёме ў 3,35 мільярдаў еўра, фонд закліканы прыцягнуць да 44 мільярдаў еўра інвестыцый. Гэтая сума можа быць падвоена, калі краіны-члены і іншыя донары прадаставяць фінансаванне на парытэтных пачатках з ЕС. Фонд будзе спрыяць фінансаванню праектаў у шырокім спектры галін, такіх як энергетыка, транспарт, сацыяльная інфраструктура, лічбавая эканоміка, устойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, сельская гаспадарка і мясцовае абслугоўванне.

EFSD будзе спрыяць таму, каб прыватны сектар накіроўваў інвестыцыі ў краіны альбо галіны, у якія б ён пры іншых абставінах не інвеставаў, такія як уразлівыя краіны альбо краіны, якія знаходзяцца ў стане канфлікту. Як і Еўрапейскі фонд стратэгічных інвестыцый, які будзе стымуляваць інвестыцыйную дзейнасць унутры ЕС, фонд будзе прапаноўваць гарантыі і садзейнічаць выкарыстанню механізмаў блендынгу для падтрымкі больш рызыкоўных праектаў. Ён будзе функцыянаваць па прынцыпе «аднаго акна», атрымліваючы фінансавыя прапановы ад фінансавых устаноў і дзяржаўных альбо прыватных інвестараў і прадастаўляючы шырокі дыяпазон фінансавай падтрымкі для адпаведных інвестыцый.

Парламент прыняў тэкст дакумента 6 ліпеня. Пастанова будзе апублікавана ў Афіцыйным часопісе 27 верасня. 28 верасня Стратэгічны савет EFSD правядзе сваё першае пасяджэнне для абмеркавання агульнай стратэгіі і інвестыцыйных прыярытэтаў фонду.

Глядзіце таксама

Рэдакцыйныя раздзелы: