Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

У цэнтры ўвагі – пераадоленне праблем незалежных СМІ ў краінах Усходняга партнёрства

Канферэнцыя, на якой збярэцца 350 прафесіяналаў і прадстаўнікоў донарскіх арганізацый медыйнай прасторы з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама дзяржаў ЕС і іншых, стане ўнікальнай пляцоўкай для вызначэння перашкод на шляху да здаровага медыя-асяроддзя, абмеркавання шляхоў іх пераадолення, высвятлення найлепшых магчымасцяў для Еўрапейскага Саюза і іншых донарскіх структур па аказанні падтрымкі незалежнай журналістыцы ў гэтых краінах.

Камісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Яганэс Ган у відэа-звароце да ўдзельнікаў падкрэсліў, што “свабода слова – адзін з падмуркаў, на якім стаіць наш Саюз. Мы перакананыя, што моцная і незалежная прэса грае вызначальную ролю ў пабудове квітнеючага грамадства ў любой краіне. Сённяшняя канферэнцыя служыць яскравым сведчаннем важнасці шчыльнейшага супрацоўніцтва паміж ЕС і краінамі-партнёрамі ў пытаннях плюралізму і незалежнасці СМІ”.

Мерапрыемства ладзіцца Еўракамісіяй супольна з Еўрапейскай службай знешняга дзеяння пры падтрымцы Урада Украіны.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя Еўрасаюзам на падтрымку медыйных ініцыятыў у краінах Усходняга партнёрства выдаткавана і вылучана каля 30 мільёнаў еўра. Незалежная журналістыка – гэта неабходная ўмова развіцця дэмакратычнага грамадства, таму Еўрасаюз будзе і надалей адданы ідэі вольнага, незалежнага, плюралістычнага медыя-ландшафту ў суседніх краінах.

У ходзе канферэнцыі будуць разгледжаныя розныя фактары ціску, з якімі сутыкаюцца супрацоўнікі СМІ ў краінах – усходніх суседках ЕС. Удзельнікі абмяркуюць магчымыя рашэнні для дасягнення эканамічнай устойлівасці ў вытворчасці навінавых і аналітычных матэрыялаў, а таксама цяжкасці, звязаныя з рэфармаваннем галіны грамадскага вяшчання. У прыватнасці, удзельнікі канферэнцыі абгавораць метады павышэння ўстойлівасці СМІ і аказання дапамогі журналістам у прафесійным развіцці. Увагай не абыдуць і тэму складанасцяў, якія выклікаюць кампаніі па дэзынфармацыі і спробы распаўсюджвання перадузятай або ўводзячай у зман інфармацыі ў сацыяльных сетках, асабліва канцэнтруючыся на ролі СМІ па павышэнні ў грамадстве крытычнага мыслення.

Перад самай канферэнцыяй пройдзе папярэдняе мерапрыемства, якое арганізуе Еўрапейскі фонд падтрымкі дэмакратыі (The European Endowment for Democracy) для прэзентацыі досведу дадзенай структуры ў галіне аказання падтрымкі незалежным СМІ ў краінах – усходніх партнёрах ЕС. У рамках мерапрыемства асноўная ўвага будзе ўдзелена ролі незалежных СМІ ў кантэксце хутказменлівага палітычнага краявіду і трансфармацый, што адбываюцца ў грамадстве.

Фонд з’яўляецца прыватнай арганізацыяй, што займаецца выдачай грантаў і атрымлівае фінансаванне ад асобных краін ЕС ды еўрапейскіх органаў.

ІІ Медыя-канферэнцыя Усходняга партнёрства праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да V Саміта Усходняга партнёрства, што пройдзе ў Бруселі ў лістападзе 2017 года. Дыскусіі і практычныя напрацоўкі канферэнцыі стануць асновай для далейшага разгляду тэматыкі Самітам. 

АДКРЫТЫ МЕДЫЯ-ХАБ (праект падтрымкі СМІ, што фінансуецца ЕС)

  1. Навучанне вытворчым навыкам і аказанне падтрымкі менеджарам і журналістам;
  2. Супольнасць практыкаў;
  3. Стажоўкі ў ЕС, куратарская дапамога па пытаннях кіравання рэдакцыйнымі калектывамі;
  4. Стварэнне і распаўсюд медыя-прадукцыі пры дапамозе куратараў;
  5. Шматмоўная платформа абмену медыйным змесцівам, на якую на дадзены момант загружана 99 радыё- і тэлесюжэтаў ды 83 матэрыялы, што публікаваліся ў онлайн- і друкаваных выданнях, у выніку чаго матэрыял паўторна быў выкарыстаны 1850 разоў.
  6. Фінансава-тэхнічная падтрымка: толькі што пачаўся новы конкурс “Быць 20-гадовым” для моладзі з Арменіі, Грузіі, Украіны, Малдовы.
  7. Прафесійныя акаўнты для завязання сувязі ў рэжыме онлайн на рускай і ангельскай мовах, што ахопліваюць звыш 10000 членаў.

Дадатковая інфармацыя: openmediahub.com
Онлайн-курсы: openmediahub.com/e-learning
Новыя конкурсы: openmediahub.com/open-calls
Бясплатнае змесціва: openmediahub.com/access-stories

ЕЎРАПЕЙСКІ ФОНД РАЗВІЦЦЯ ДЭМАКРАТЫІ (фінансаванне, у тым ліку, прамым грантам ад ЕС)

  1. Асноўнае і дапаможнае (прамежкавае) фінансаванне;
  2. Фінансаванне ў рэжыме хуткага рэагавання;
  3. Стартап-фінансаванне для новых выданняў;
  4. Вытворчасць новых тыпаў медыя-змесціва;
  5. Падтрымка СМІ ва ўмовах з абмежаванымі магчымасцямі.

Заявы падаваць: www.democracyendowment.eu/support. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, адсочваючы навінавую стужку Дэлегацыі ЕС у Вашай краіне.

Languages: