Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у сувязі з вынясеннем ў Беларусі двух новых смяротных прысудаў

У Беларусі Магілёўскі абласны суд вынес два смяротныя прысуды – Ігару Гершанкову і Сямёну Беражному. Еўрапейскі саюз рашуча выступае супраць смяротнага пакарання і разлічвае на тое, што законнае права абодвух асуджаных на абскарджанне прысуду будзе забяспечана ў поўнай меры.

Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё і з'яўляецца самым жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем. Еўрапейскі саюз працягвае ўздымаць гэтыя пытанні на сустрэчах з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў рамках Дыялогу па правах чалавека, што адбыўся ўчора ў Брусэлі.

Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўсё яшчэ прымяняецца смяротнае пакаранне. Існуючыя смяротныя прысуды належыць змякчыць, а таксама ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены. Сталае грамадскае абмеркаванне гэтай праблемы ў краіне жыццёва неабходнае.

Languages: