Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Усходняе партнёрства

Европейский Союз, Евросоюз, ЕС, ЕСВС, Европейская Службы Внешних Связей, Еврокомиссия, Европейская Комиссия, Европейский Совет, Евросовет, Верховный Представитель, Высокий Представитель, Могерини, Брюссель, Заявление, Пресс-релиз, Выводы, Стратегия, санкц

Усходняе партнёрства ўяўляе сабой ўсходняе вымярэнне Еўрапейскай палітыкі суседства. Яно мае сваёй мэтай умацаванне палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі паміж ЕС і ўсходнееўрапейскімі краінамі-партнёрамі.
У чэрвені 2008 года Еўрапейскі савет папрасіў Еўрапейскую камісію падрыхтаваць прапанову па Усходнім партнёрстве, з тым каб падтрымаць рэгіянальнае супрацоўніцтва і ўмацаваць адносіны ЕС з усходнімі суседзямі. Усходняе партнёрства было заснаванае ў 2009 годзе як сумесная ініцыятыва:

  • ЕС
  • Краін-членаў ЕС
  • шасці ўсходнееўрапейскіх і закаўказскіх краін-партнёраў - Арменіі, Азербайджана, Рэспублікі Беларусь, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.

Дыферэнцыянаваны падыход і інклюзіўнасць

ЕС зацікаўлены ў трывалым, заснаваным на дыферэнцыянаваным падыходзе, ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з усімі шасцю краінамі-удзельніцамі Усходняга партнёрства, якім бы ні быў узровень іх памкненняў у адносінах з ЕС. У сітуацыі правядзення палітычных і эканамічных рэформ Усходняе партнёрства прапануе трывалую аснову для шматбаковага ўзаемадзеяння і спрыяе паглыбленню двухбаковага супрацоўніцтва з ЕС праз:

  • новыя дамоўныя адносіны;
  • пагадненні аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю;
  • крокі ў накірунку лібералізацыі візавага рэжыму і шматбаковых рамак для абмеркавання гэтых пытанняў.

 

Шматбаковае супрацоўніцтва

Многія выклікі, з якімі сутыкаюцца краіны-партнёры, з'яўляюцца агульнымі. Сумеснае пераадоленне гэтых выклікаў садзейнічае развіццю супрацоўніцтва і абмену перадавым вопытам. Шматбаковае супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства вядзецца па шырокім спектры пытанняў:

  • умацаванне інстытутаў і належнае кіраванне, у тым ліку ўстойлівасць да вонкавых змен;
  • развіццё рынкавых магчымасцяў праз эканамічную інтэграцыю і заключэнне гандлёвых пагадненняў;
  • забеспячэнне энергетычнай бяспекі і паляпшэнне ўзаемазвязанасці ў галіне энергетыкі і транспарту;
  • павышэнне мабільнасці і пашырэнне кантактаў паміж людзьмі, дзякуючы перамовам ў рамках візавага дыялогу.

 Двухбаковае супрацоўніцтва

Пагадненне ад асацыяцыі

Дзякуючы новаму пакаленню пагадненняў аб асацыяцыі ЕС прапануе канкрэтныя ідэі супрацоўніцтва для кожнай усходнееўрапейскай краіны-партнёра. Гэтыя новыя дамоўленасці прыходзяць на змену пагадненням аб партнёрстве і супрацоўніцтве, якія былі заключаны з краінамі-партнёрамі ў канцы 1990-х гадоў. ЕС вядзе перамовы з краінамі Усходняга партнёрства аб заключэнні пагадненняў аб асацыяцыі, якія прадугледжваюць:

  • паглыбленне палітычнай асацыяцыі;
  • пашырэнне палітычнага дыялогу;
  • пашырэнне супрацоўніцтва па пытаннях правасуддзя і бяспекі.

Пагадненне аб свабодным гандлі

ЕС скончыў перамовы з Грузіяй, Малдовай і Украінай па пагадненнях аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю, якія з'яўляюцца часткай пагадненняў аб асацыяцыі. Пагадненні аб свабодным гандлі маюць сваёй мэтай:

  • палепшыць доступ да тавараў і паслуг;
  • знізіць тарыфы, квоты, гандлёвыя бар'еры;
  • забяспечыць стабільную прававую базу;
  • узгадніць метады працы і нормы.

Пагадненні аб асацыяцыі, якія ўключаюць у сябе пагадненні аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю, адкрываюць шырокія магчымасці для прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і прапануюць маштабныя, сучасныя асновы супрацоўніцтва.

Візавы дыялог

Краіны Усходняга партнёрства адныя з першых скарысталіся перавагамі партнёрстваў ў галіне мабільнасці, што дазволіла грамадзянам гэтых краін перамяшчацца па Еўропе ў бяспечных умовах. Пагадненні аб спрашчэнні выдачы віз і пагадненні аб рэадмісіі спрыяюць мабільнасці грамадзян краін Усходняга партнёрства шляхам спрашчэння працэдуры выдачы віз і рэгламентуюць парадак вяртання нелегальных мігрантаў з дапамогай пагадненняў аб рэадмісіі.
Дыялогі па візавай лібералізацыі ўяўляюць сабой паслядоўныя крокі з боку ЕС на шляху да доўгатэрміновай мэты ўвядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян асобных краін Усходняга партнёрства.
У цяперашні час грамадзянам Грузіі, Малдовы і Украіны не патрабуецца афармленне візы для ажыццяўлення кароткатэрміновых паездак у краіны Шэнгенскага пагаднення.

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: