Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Пакаранне смерцю Сяргея Вострыкава ў Беларусі

У Беларусі зноў адбылося пакаранне смерцю, гэтым разам Сяргея Вострыкава. Еўрапейскі саюз зноў заяўляе пра сваё рашучае непрыманне вышэйшай меры пакарання пры любых абставінах.

Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім саюзам, па гэтым пытанні і разгледзець пытанне аб увядзенні мараторыя на прымяненне смяротнай кары.

Еўрапейскі саюз заклікае Беларусь, адзіную ў Еўропе краіну, у якой усё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, змякчыць ўжо вынесеныя смяротныя прысуды і неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару ў якасці першага кроку да яе адмены.

 

 

Languages: