Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Заява Прадстаўніцтва ЕС у сувязі з вынясеннем у Беларусі смяротнага прысуду

28/03/2017 - 13:15
Local Statements

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі зрабіла наступную заяву са згоды кіраўнікоў дыпламатычных місій краін ЕС у Беларусі.

17 сакавіка 2017 года ў Беларусі быў вынесены смяротны прысуд Аляксею Міхаленю, што супярэчыць абавязальніцтву, узятаму на сябе ўладамі, разгледзець пытанне ўвядзення мараторыя на прымяненне смяротнай кары.

Аляксей Міхаленя быў асуджаны за цяжкае злачынства, і мы выказваем самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім ахвяр.

Еўрапейскі саюз выступае супраць вышэйшай меры пакарання ва ўсіх выпадках без выключэнняў. Смяротнае пакаранне ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і не стрымлівае злачыннасць.

Мы заклікаем Беларусь далучыцца да глабальнага мараторыя на прымяненне смяротнай кары ў якасці першага кроку да яе адмены.

Заўважныя крокі з боку Беларусі да забеспячэння ўніверсальных асноўных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека, у тым ліку ў дачыненні да праблемы смяротнага пакарання, па-ранейшаму будуць ключавым пытаннем пры фармаванні будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.

 

 

 

Рэдакцыйныя раздзелы: