Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Конкурс праектных прапаноў: Спрыянне ў развіцці патэнцыялу і партнёрскіх адносін грамадзянскай супольнасці і мясцовых органаў улады Рэспублікі Беларусь

EuropeAid/154793/DD/ACT/BY

У рамках тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады" пры фінансавай падтрымцы Інструмента супрацоўніцтва ў мэтах развіцця і Еўрапейскага інструмента ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі прымае прапановы па праектах, якія будуць ажыццяўляцца ў Беларусі, альбо па праектах, якія могуць прынесці непасрэдную карысць беларускаму грамадству. 

З поўным Кіраўніцтвам для заяўнікаў можна азнаёміцца ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Беларусі (Мінск, вул. Энгельса, 34A/2) і па наступнай спасылцы: goo.gl/inhyvk.

Прапановы прымаюцца да 1 чэрвеня 2017 года да 24:00 (па Брусэльскім часе).


Інфармацыйная сустрэча па гэтым конкурсе заявак адбудзецца 4 мая 2017 года. 

Для ўдзелу ў інфармацыйнай сустрэчы неабходна зарэгістравацца загадзя. Паведамленне пра дату, час, месца сустрэчы і працэдуру рэгістрацыі будзе размешчанае да 27 красавіка 2017 года на старонках https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome і http://eeas.europa.eu/delegations/belarus/index_en.htm.

 

Дададковую інфармацыю пра конкурс можна знайсці ў прэзентацыі (на рускай мове):

 

Адказы на пытанні па конкурсу прапаноў, зададзеныя на Інфармацыйнай сустрэчы 4 траўня 2017, можна знайсці ў дакуменце (на англійскай мове):

 

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: