Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Еўрабюлетэнь: Пагадненне мэраў

Bruxelles, 13/02/2017 - 13:13, UNIQUE ID: 170213_9
Factsheets

Прапануем Вашай увазе новы нумар "Еўрабюлетэня"

Прапануем Вашай увазе чарговы выпуск "Еўрабюлетэня". У спецвыпуску прадстаўлены найбольш значныя персоны, лічбы, падзеі, якія маюць дачыненне да Пагаднення мэраў, маштабнай ініцыятывы ЕC (на студзень 2017 года колькасць падпісантаў дасягнула 7 204), якая аб’яднала намаганні розных гарадоў у прадухіленні зменаў клімату. Загалоўны матэрыял дае агульную інфармацыю пра Пагадненне, яго мэты, задачы, партнёраў, фінансавы механізм. У аглядзе “Пагадненне мэраў у Беларусі” сабраны матэрыял, які падрабязна апісвае гісторыю ініцыятывы і ўнёсак найбольш актыўных беларускіх удзельнікаў. Тут жа прадстаўлена карта, якая дапаможа разабрацца з геаграфіяй ініцыятывы ў Беларусі. Меркаваннем аб тым, якія рэальныя вынікі былі дасягнутыя дзякуючы ўдзелу ў Пагадненнi мэраў, падзяліліся ў інтэрв’ю Мікалай Шаўчук, старшыня Полацкага райвыканкама, Анатоль Маркевіч, старшыня Навагрудскага райвыканкама, Уладзімір Дранеўскі, старшыня Браслаўскага райвыканкама, Аляксандр Рагачук, старшыня Брэсцкага гарвыканкама. Уладзімір Дранеўскі, у прыватнасці, паведамляе аб падпісанні 11 сакавіка 2016 года грантавага кантракту з Еўрапейскім саюзам на рэалізацыю праекта “Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт у Беларусі”, бюджэт якога склаў 735 тысяч еўра, з якіх больш за 580 тысяч еўра – уклад ЕС.

У выпуску таксама прадстаўлены меркаванні экспертаў. Іван Шчадранок, нацыянальны эксперт па Беларусі праекта “Пагадненне мэраў – Усход II”, лічыць, што “ўдзел у Пагадненні мэраў – гэта магчымасць прыцягваць інвестыцыі для праектаў па энергазберажэнні ў беларускіх гарадах”. Старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднання “Экапартнёрства” Юлія Яблонская распавядае пра досвед распаўсюду Пагаднення мэраў у Беларусі, пра тую дапамогу, якую аказвае аб’яднанне мясцовым уладам гарадоў-падпісантаў.  Спецвыпуск завяршае блок навін, а таксама анонс конкурса журналісцкіх прац, прымеркаванага да запуску тэматычнага сайта euprojects.by, дзе прадстаўлены больш за 40 праектаў, што рэалізуюцца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Рэдакцыйныя раздзелы: