Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Да стратэгіі ЕС у дачыненні да міжнародных адносін у сферы культуры

Улічваючы важнасць той ролі, якую адыгрываць культурныя сувязі ў міжнароднай палітыцы ЕС, 8-га чэрвеня 2016 года было прынята Сумеснае паведамленне, накіраванае на заахвочванне супрацоўніцтва з краінамі-партнёрамі ў сферы культуры і стварэнне глабальнага парадку, заснаванага на каштоўнасцях міру, вяршэнства права, свабоды слова, узаемапаразумення і павагі да фундаментальных каштоўнасцяў.

У паведамленні прадстаўлены праект Стратэгіі ЕС у дачыненні да міжнародных культурных сувязяў, які прадугледжвае супрацоўніцтва з краінамі-партнёрамі ў трох прыярытэтных накірунках:

1. Падтрымка культуры як сілы, што абумоўлівае ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё;
2. Развіццё культуры і міжкультурнага дыялогу для пабудовы мірных адносін паміж супольнасцямі;
3. Умацаванне супрацоўніцтва ў галіне захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны.

Падрабязней: http://bit.ly/2jkWbUi

#EUculturalrelations

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: