Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

ЕС і Беларусь

11/05/2016 - 14:51
EU relations with Country

Relations between the EU and Belarus

Палітычныя адносіны

Еўрапейскі саюз працягвае прытрымлівацца палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю, імкнучыся будаваць адносіны на аснове павагі да правоў чалавека, дэмакратычных каштоўнасцяў і прынцыпу вяршэнства закона. ЕС гатовы аказаць дапамогу Беларусі ў выкананні адпаведных міжнародных абавязкаў. У сваіх адносінах з Беларуссю Саюз кіруецца пачарговымі высновамі Савета міністраў замежных спраў. Апошнія Высновы Савета па Беларусі былі прынятыя ў лютым 2016 года.

Пасля парламенцкіх выбараў у Беларусі ў верасні 2016 года Еўрапейскі саюз заклікаў да ўсёабдымнай рэформы беларускай выбарчай сістэмы ў рамках больш шырокага працэсу дэмакратызацыі, які стаў бы ключом для разблакавання ўсяго патэнцыялу адносін паміж ЕС і Беларуссю. ЕС падкрэсліў сваё імкненне забяспечыць стабільную, дэмакратычную і заможную будучыню для Беларусі на карысць яе народа і будзе працягваць сваю працу з цвёрдым намерам дасягнуць гэтай мэты.

ЕС з нецярпеннем чакае завяршэння перамоў і падпісання пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагаднення аб рэадмісіі з Беларуссю.
Беларусь і ЕС ужо рэгулярна праводзяць галіновыя дыялогі па эканамічных і экалагічных пытаннях, а таксама па пытаннях энергетыкі і транспарту, а ў 2015 годзе ЕС і Беларусь аднавілі Дыялог па правах чалавека. ЕС хацеў бы распаўсюдзіць галіновыя дыялогі таксама і на іншыя сферы, такія як санітарная і фітасанітарныя бяспека, даследаванні і інавацыі, энергетыка, а таксама пашырыць дыялог па пытаннях мытнага кантролю.
ЕС імкнецца да шчыльнага супрацоўніцтва з Беларуссю у духу сумеснага валодання і на аснове ўзаемных інтарэсаў у рамках абноўленай Еўрапейскай палітыкі суседства.

Дадатковая інфармацыя: Матэрыял для даведкі пра адносіны Беларусь-ЕС

Развіццё і супрацоўніцтва

У кантэксце абноўленай Еўрапейскай палітыкі суседства ў 2016 годзе ЕC падвоіў аб'ём пакета двухбаковай дапамогі Беларусі для спрыяння развіццю прыватнага сектара і умацаванню інстытутаў.
Фармаванне праграм міжнароднай дапамогі Беларусі адбываецца ў рамках Нацыянальнай праграмы міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва. Як і ранейшыя праграмы, праграма на 2012-2016 гады акцэнтуе ўвагу на нацыянальных прыярытэтах (1) развіцця чалавечага патэнцыялу, павышэння ўзроўню жыцця, сацыяльнага развіцця і дапамогі; (2) устойлівага эканамічнага росту за кошт інавацый, міжнароднага супрацоўніцтва, інвестыцый і эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў і энергіі; (3) аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай ўстойлівасці, рэабілітацыі пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі раёнаў. У сувязі з гэтым ЕС вызначыў наступныя агульныя і ўзаемазвязаныя прыярытэты супрацоўніцтва з Беларуссю ў галіне развіцця на 2014-2017 гады: сацыяльная інтэграцыя, ахова навакольнага асяроддзя, мясцовае і рэгіянальнае эканамічнае развіццё.

Беларусь удзельнічае ў шэрагу рэгіянальных праектаў, якія фінансуюцца ЕС, у першую чаргу ў праектах у галіне кіравання межамі, навакольнага асяроддзя, энергетыкі і транспарту. Дапамога ў сферы вышэйшай адукацыі і прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі з'яўляецца яшчэ адной важнай сферай рэгіянальнага супрацоўніцтва і прадастаўляецца ў асноўным праз Erasmus+. Праграмы прыгранічнага супрацоўніцтва (Польшча-Беларусь-Украіна, Латвія-Літва-Беларусь) маюць большое значэнне для рэгіянальнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні.
Адным з практычных прыкладаў двухбаковага супрацоўніцтва ў мэтах спрыяння кантактам паміж людзьмі з'яўляецца MOST— праграма мабільнасці для маладых спецыялістаў.

TAIEX, Інструмент тэхнічнай дапамогі і абмену інфармацыяй, заўсёды адкрыты для беларускіх устаноў дзяржаўнага кіравання, зацікаўленых у вывучэнні лепшых еўрапейскіх практык у самых розных сферах.

Найбуйнейшая ў ЕС Праграма даследаванняў і інавацый Horizon 2020 адкрыта для беларускай акадэмічнай супольнасці, таксама як і SOCIEUX (Экспертная дапамога ЕС у сферы сацыяльнай абароны пры супрацоўніцтве ў галіне развіцця).

Дадатковая інфармацыя пра праекты ў Беларусі, якія фінансуюцца ЕС

Старонка Беларусі на сайце DG NEAR (Генеральнага дырэктарата па Еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні)

Гандаль

ЕС з'яўляецца другім па важнасці гандлёвым партнёрам Беларусі пасля Расійскай Федэрацыі. Асноўным таварам, які Беларусь рэалізуе на экспарт у ЕС, з'яўляюцца выкапневыя віды паліва. Доля іншых катэгорый прадукцыі, такіх як хімікаты, сельскагаспадарчыя прадукты, машыны і тэкстыль, значна меншая. ЕС экспартуе ў Беларусь ў асноўным тэхніку, транспартнае абсталяванне і хімікаты.

Старонка Беларусі на сайце Генеральнага дырэктарата па гандлі

Рэдакцыйныя раздзелы: