- Хто можа звяртацца па шэнгенскую візу ў Беларусі
Усе грамадзяне Беларусі і грамадзяне іншых (трэціх) краін, якія пражываюць у Беларусі на законных падставах. Усе тыя грамадзяне трэціх краін, якія легальна знаходзяцца, але не пражываюць у Беларусі, могуць таксама звярнуцца па візу ў Беларусі пры ўмове прад'яўлення абгрунтавання (прычын) для такога звароту.
- Консульствы краін Шэнгенскага пагаднення, якія прымаюць хадацніцтвы пра выдачу віз у Беларусі
Венгрыя, Германія, Італія, Латвія, Літва (Амбасада Літвы ў Мінску, Консульства Літвы ў Гродна), Польшча (Амбасада Польшчы ў Мінску, Консульства Польшчы ў Гродна, Консульства Польшчы ў Брэсце, а таксама www.e-konsulat.gov.pl для рэгістрацыі візавых заяў праз інтэрнэт), Славакія, Францыя, Чэшская Рэспубліка, Эстонія.
- Як падаць хадайніцтва пра выдачу візы, калі ў Беларусі няма консульства краіны, у якую Вы едзеце
Калі ў Беларусі няма консульства краіны Шэнгенскага пагаднення, якую вы маеце намер наведаць, хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы трэба падаваць у консульства іншай краіны Шэнгенскага пагаднення, якое ўпаўнаважанае выдаваць візы ў краіну Шэнгенскага пагаднення, якую вы маеце намер наведаць.
Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды і Славенія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Германіі.
Грэцыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Грэцыю можна падаваць у візавы цэнтр Грэцыі ў Мінску.
Данія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Данію можна падаваць у візавы цэнтр Даніі ў Мінску.
Ісландыя, Нарвегія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Францыі.
Іспанія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Іспанію можна падаваць у візавы цэнтр Іспаніі.
Мальта: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі на Мальту можна падаваць у амбасаду Італіі.
Партугалія: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Партугалію можна падаваць у амбасаду Славакіі.
Фінляндыя, Швецыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Эстоніі.
Швейцарыя: Хадайніцтва пра выдачу шэнгенскай візы для паездкі ў Швейцарыю можна падаваць у амбасаду Венгрыі.
- Што калі Вы звярнуліся па візу ў неадпаведную амбасаду/консульства
Атрымаўшы хадайніцтва на выдачу візы, консульства павінна пераканацца ў тым, што разгляд хадайніцтва знаходзіцца ў сферы яго кампетэнцыі. Калі консульства не мае паўнамоцтваў для афармлення візы на падставе пададзенага хадайніцтва, яно неадкладна вяртае хадайніцтва таму, хто звярнуўся па візу, вяртае візавы збор і пазначае консульства, у якое трэба звярнуцца па візу.