An official website of the European Union. See all European Institutions
An official website of the European Union. See all European Institutions
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АСОБ, ЯКІЯ ЗВЯРТАЮЦЦА ПА ШЭНГЕНСКУЮ ВІЗУ Ў БЕЛАРУСІ
ХТО МОЖА ЗВЯРТАЦЦА ПА ШЭНГЕНСКУЮ ВІЗУ Ў БЕЛАРУСІ
Усе грамадзяне Беларусі і грамадзяне іншых (трэціх) краін, якія пражываюць у Беларусі на законных падставах.
Усе тыя грамадзяне трэціх краін, якія легальна знаходзяцца, але не пражываюць у Беларусі, могуць таксама звярнуцца за атрыманнем візы ў Беларусі пры ўмове прад'яўлення абгрунтавання прычын звароту за візай.
КОНСУЛЬСТВА КРАІН ШЭНГЕНСКАГА ПАГАДНЕННЯ, ЯКІЯ ПРЫМАЮЦЬ ЗАЯВЫ НА АТРЫМАННЕ ВІЗАЎ У БЕЛАРУСІ
Балгарыя, Венгрыя, Германія, Італія, Латвія, Літва (Амбасада Літвы ў Мінску, Консульства Літвы ў Гродна), Польшча (Амбасада Польшчы ў Мінску, Консульства Польшчы ў Гродна, Консульства Польшчы ў Брэсце, а таксама www.e-konsulat.gov.pl для рэгістрацыі візавых заяў праз інтэрнэт), Румынія, Славакія, Францыя, Чэшская Рэспубліка, Эстонія.
ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯВУ НА АТРЫМАННЕ ВІЗЫ, КАЛІ Ў БЕЛАРУСІ НЯМА КОНСУЛЬСТВА КРАІНЫ, У ЯКУЮ ВЫ ЕДЗЕЦЕ
Калі ў Беларусі няма консульства краіны Шэнгенскага пагадненняя, якую вы маеце намер наведаць, заяву на атрыманне шэнгенскай візы трэба падаваць у консульства іншай краіны Шэнгенскага пагаднення, якое ўпаўнаважанае выдаваць візы ў краіну Шэнгенскага пагаднення.
Аўстрыя, Бельгія, Люксембург, Нідэрланды і Славенія: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Германіі.
Грэцыя: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў Грэцыю можна падаваць у візавы цэнтр Грэцыі ў Мінску.
Данія: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў Данію можна падаваць у візавы цэнтр Даніі ў Мінску.
Ісландыя, Нарвегія: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Францыі.
Іспанія: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў Іспанію можна падаваць у візавы цэнтр Іспаніі.
Мальта: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі на Мальту можна падаваць у амбасаду Італіі.
Партугалія: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў Партугалію можна падаваць у амбасаду Славакіі.
Фінляндыя, Швецыя: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў адну з гэтых краін можна падаваць у амбасаду Эстоніі.
Швейцарыя: Заяву на атрыманне шэнгенскай візы для паездкі ў Швейцарыю можна падаваць у амбасаду Венгрыі.
ШТО АДБУДЗЕЦЦА, КАЛІ ВЫ ЗВЯРНУЛІСЯ ПА ВІЗУ Ў НЕАДПАВЕДНУЮ АМБАСАДУ/КОНСУЛЬСТВА?
Атрымаўшы заяву на выдачу візы, консульства павінна пераканацца ў тым, што разгляд заявы знаходзіцца ў сферы яго кампетэнцыі. Калі консульства не мае паўнамоцтваў для афармлення візы на падставе пададзенай заявы, яно неадкладна вяртае заяву таму, хто звярнуўся па візу, вяртае візавы збор і пазначае консульства, у якое трэба звярнуцца па візу.
119034, г. Москва, Староконюшенный пер., 1
Тэл. (+7495) 780 60 66
Факс: (+7495) 937 42 69
Консульскі і візавы аддзел:
119034, Москва, Большой Левшинский пер., 7.
Тэл. (+7 495) 956 16 60
Факс: (+7 495) 637 42 68
www.bmeia.gv.at/ru/botschaft/moskau.html
220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 11, пав.1
Тэл. (+ 375 17) 328 65 58
Факс: (+375 17) 328 65 59
www.bulgaria.by/rus/index.php
220034, г. Мінск, вул. Платонава, 1 «Б»
Тэл. (+375 17) 233 91 68
Факс: (375 17) 23391 69
Консульскі аддзел:
Тэл. (+375 17) 233 94 16
Факс: (+375 17) 233 94 17
E-mail:visa.msk@kum.hu
www.mfa.gov.hu/kulkepviselet/BY/ru
г. Москва, пер. Леонтьевский, 4.
Тэл. (+7495) 290 14 46
Факс: (+7495) 771 65 10
www.hellas.ru
Vilnuis, Gedimino pr.1
Тэл. (+370) 5 262 94 60
Факс: (+370) 5 262 94 62
www.embassyofireland.lt
220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 16 б
Тэл. (+375 17) 220 29 69
Факс: (+375 17) 306 20 37
Консульскі аддзел:
Тэл. (+375 17) 220 20 01
Факс: (+375 17) 306 23 45
www.ambminsk.esteri.it
220013, г. Мінск, вул. Дарашэвіча, 6а
Тэл. (+375 17) 211 30 33
Факс: (+375 17) 284 73 34
Консульскі аддзел:
Тэл. (+375 17) 217 51 15
Факс: (+375 17) 284 73 34
г. Москва, Хрущевский пер., 3
Тэл. (+7495) 786 66 63
00-468 Warsaw, ul. Kawalerii, 10
Тэл. (+4822) 559 12 00
Факс: (+4822) 840 26 38
www.nlembassy.pl
129010, г. Москва, Ботанический пер., 1
Тэл. (+7495) 981 34 10
Факс: (+7495) 981 34 16
Консульскі аддзел:
Тэл. (+7495) 981 34 14
Факс: (+7495) 981 34 15
220035, г. Мінск, зав. Масквіна, 4
Тэл. (+375 17) 203 80 97, (+375 17)203 77 26
Факс: (+375 17) 211 21 63
г. Москва, ул. Малая Дмитровка, 14–1
Тэл. (+7495) 209 02 30, (+7495) 209 08 15
Факс: (+7495) 200 15 68
Консульскі аддзел:
Тэл. (+7495) 737 33 98
www.moscow.embassy.si
220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 11
Тэл. (+375 17) 229 18 00
Факс: (+375 17) 229 18 01
Консульскі аддзел:
Тэл. (+375 17) 229 18 04
Факс: (+375 17) 229 18 01
www.ambafrance-by.org/
220131, г. Мінск, 2-і зав. Кальцова, 52
Тэл. (+375 17) 219 88 30
Факс: (+375 17) 219 88 31
Консульскі аддзел:
220030, Minsk, 21 Lenina Street
Тэл. (+375 17) 219 88 30
ww.estemb.by
121069, г. Москва, ул. Малая Молчановка, 7
Тэл. (+7495) 780 03 31
Факс: (+7495) 780 03 32
Візавы аддзел:
Тэл. (+7495) 780 03 41(c 11.00 до 13.00)
Факс: (+7495) 780 03 42
E-mail: moscow.visa@diplobel.fed.be
www.diplomatie.be/moscowru
220030, г. Мінск, вул. К. Маркса, 37
Tel (+375 17) 210 59 20
Факс: (+375 17) 220 23 06
Візавы аддзел:
Fax: (+375 17) 220 23 11
E-mail: VisaEnquiries.Minsk@fco.gov.uk
www.ukinbelarus.fco.gov.uk
220034, г. Мінск, вул. Захарава, 26
Тэл. (+375 17) 217 59 00
Факс: (+375 17) 294 85 52
Консульскі аддзел:
Minsk, 11 D Gazety Pravda Av.
Тэл. (+375 17) 217 59 50
Факс: (+375 17) 217 59 78
www.minsk.diplo.de
г. Москва, пер. Пречистенский, 9
Тэл. (+ 7495) 642 68 00
Факс: (+7495) 775 01 91
Візавы аддзел:
Тэл. (+ 7495) 642 68 01
Факс: (+7495) 775 01 97
E-mail: mowamb@um.dk
www.ambmoskva.um.dk/ru
121069, г. Москва, ул. Большая Никитская, 50/8
Тэл. (+7495) 202 21 61, (+7495) 202 26 10
Факс: (+7495) 291 91 71
Консульскі аддзел:
Тэл. (+7495) 958 24 07, (+7495) 958 24 19
Факс: (+7495) 234 22 86
E-mail: consespmos@mail.mae
г. Москва, ул. Поварская, 9
Тэл. (+ 7495) 744 29 44
Факс: (+7495) 744 29 45
Консульскі аддзел:
Тэл. (+ 7495) 744 29 34
Факс: (+ 7495) 744 29 35
E-mail: MoscowConsulate@mfa.gov.cy
www.mfa.gov.cy/mfa/embassies/moscowembassy.nsf/
117049, г. Москва, Коровий вал, 7–219
Тэл. (+7495) 237 19 39, (+7495) 230 25 24
Факс: (+7495) 237 21 58
220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 6
Тэл. (+375 17) 288 23 13, 288 21 14
Факс: (+375 17) 233 97 50
Консульскі аддзел:
220002, Minsk, 91 A Kropotkina
Тэл. (+375 17) 284 99 80, 284 99 81
Факс: (+375 17) 289 32 55
E-mail: minsk.wk.sekretariat@msz.gov.pl
www.minsk.polemb.net/
220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, д.6
Тэл. (+375 17) 285 29 99
Факс: (+375 17) 283 68 48
E-mail: emb.minsk@mzv.sk
www.mzv.sk/minsk
LT-03107, Vilnius, К. Кalinausko, 24, 2nd Floor
Тэл. +370-5-266 80 10
Факс: +370-5-212 2441
www.finland.lt
220030, г. Мінск, Музычны завулак., ½
Тэл. (+375 17) 226 52 44
Факс: (+375 17) 211 01 37
www.mzv.cz/minsk/be/
220030, г. Мінск, Музычны завулак, 1/2 літ. Б
Тэл. (+375 17) 226 55 40
Факс: (+375 17) 226 55 43
www.swedenabroad.com/Start____66358.aspx
Erasmus+ з'яўляецца праграмай Еўрапейскага саюза ў галіне адукацыі, навучання, моладзевай палітыкі і спорту. Паміж 2014 і 2020 яна дасць магчымасці чатыром мільёнам чалавек для навучання, падрыхтоўкі і атрымання жыццёвага вопыту за мяжой.
Erasmus+ замяняе шэраг старых праграм, у тым ліку міжнародную праграму абмену пад назвай Erasmus Mundus.
Наведайце раздзел "Рэсурсы" партала Erasmus+ для атрымання інфармацыі аб лінгвістычнай падтрымцы, дакументах для заяўнікаў і кіравання прапановамі.
Праграма візітаў Еўрапейскага саюза (EUVP) сумесна спансуецца і кіруецца Eўрапейскім парламентам і Еўрапейскай камісіяй. У рамках праграмы маладых, перспектыўных лідэраў з краін, якія не з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза, запрашаюць наведаць Еўропу, каб на ўласным вопыце пазнаёміцца з інстытутамі, палітыкай, каштоўнасцямі і людзьмі ЕС і павысіць узровень узаемапаразумення паміж спецыялістамі з краін, якія не з'яўляюцца членамі ЕС, і іх калегамі з ЕС.
Візіт EUVP складаецца з індывідуальнай 5-8-дзённай праграмы сустрэч са службовымі асобамі ЕС ва ўстановах ЕС у Бруселі і/альбо Страсбургу. Усе праграмы каардынуюцца і арганізуюцца Сакратарыятам EUVP. Выдаткі на праезд і сутачныя аплачваюцца EUVP.
Беларусы, якія маюць прафесійна абумоўлены інтарэс да Еўрапейскага саюза, запрашаюцца да ўдзелу ў EUVP. Заяўкі могуць падаваць дзяржаўныя служачыя, журналісты, педагогі, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і іншыя спецыялісты ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў, якія маюць звязаную з іх кар'ерай цікавасць да Еўрапейскага саюза. Кандыдаты павінны быць спецыялістамі ў тых сферах, у якіх іх вопыт удзелу ў EUVP будзе спрыяць іх разуменню адносін паміж ЕС і Беларуссю і дапаможа ім рухацца па абраным імі кар'ерным шляху. Базавыя веды пра ўстановы ЕС і іх функцыянаванне вітаюцца.
Калі ласка, звярніце ўвагу, што EUVP не прызначана для студэнтаў: удзельнікі павінны мець універсітэцкую адукацыю альбо эквівалентную падрыхтоўку, а таксама некалькі гадоў стажу працы ў абранай імі сферы.
Удзельнікі EUVP абіраюцца камітэтам у Бруселі пад сумесным старшынствам супрацоўнікаў Еўрапейскага парламента і Еўрапейскай камісіі.