Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі

11/05/2016 - 14:51
About us - structure and organisation

Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі - хто мы і што мы робім

Мандат Прадстаўніцтва

Прадстаўніцтва Камісіі ЕС у Беларусі адчыніла дзверы 7 сакавіка 2008 г. пасля падпісання адпаведнага пагаднення паміж Камісіяй Еўрапейскіх супольнасцяў і Рэспублікай Беларусь. Пасля таго як 1 снежня 2009 г. пачаў дзейнічаць Лісабонскі дагавор, Прадстаўніцтва цяпер мае афіцыйную назву “Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі” (“Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі”). Гэта адно з больш як 140 Прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце.

Прадстаўніцтва мае статус дыпламатычнай місіі і афіцыйна прадстаўляе Еўрапейскі саюз у Беларусі.

1 студзеня 2007 г. Еўрапейскі саюз завяршыў пятае пашырэнне, якое пачалося ў маі 2004 г. Харватыя далучылася да ЕС 1-га ліпеня 2013 г. Сёння Еўрапейскі саюз складаецца з 28 краін. Яго насельніцтва перавышае 500 мільёнаў, і ён з’яўляецца найвялікшым гандлёвым блокам у свеце.

Мандат Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ўключае:

  • распрацоўку і падтрымку добрых і эфектыўных кантактаў з дзяржаўнымі, рэгіянальнымі і мясцовымі органамі ўлады і адміністрацыямі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, пасольствамі краін ЕС, пасольствамі трэціх краін, а таксама міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі/інстытутамі;
  • забеспячэнне шчыльнага дыялогу з органамі ўлады і іншымі зацікаўленымі асобамі (арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, універсітэтамі, мясцовымі СМІ) па пытаннях эканамічнай, сацыяльнай палітыкі, палітыкі ў сферы кіравання, праў чалавека і іншай палітыкі;
  • аб’яўленне і тлумачэнне пазіцыі Еўрапейскага саюза дзяржаўным органам улады і мясцовым прадстаўнікам краін-сябраў;
  • пашырэнне ведаў пра Еўрапейскі саюз, яго інстытуты і праграмы, якія пачалі дзейнічаць у Беларусі ў межах Інструмента Еўрапейскай палітыкі суседства;
  • падтрымку падтрыхтоўкі і ўкаранення праграм тэхнічнай падтрымкі, фінансаваных ЕС.

Яго Экселенцыя Дзірк Шубель, Амбасадар Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь

Яго Экселенцыя Дзірк Шубель, Амбасадар Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнік Прадстаўніцтва

Сп-ня Эвеліна Шульц, кіраўнік Аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі

Сп-р Бэрэнд дэ Гроот, кіраўнік праграм супрацоўніцтва

Сп-р Дамір Малбашыч, кіраўнік Адміністрацыйнага аддзела

Сп-р Лукаш Мэлка, кіраўнік Аддзела фінансаў, кантрактаў і аўдыта

 

Марыя Арлова, намеснік кіраўніка Аддзела палітыкі, прэсы і інфармацыі

Тэл.: + 375 17 328 66 13

Эл. пошта: Maria.Orlova@eeas.europa.eu

EU Guidelines on Human Rights Defenders

Рэдакцыйныя раздзелы: