Усходняе партнёрства: Камісія прапануе новыя мэты на перыяд пасля 2020 года
Сёння Еўрапейская камісія і Высокі прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі вылучылі прапанову аб доўгатэрміновых мэтах Усходняга партнёрства на перыяд пасля 2020 года. Яна накіравана на пашырэнне гандлю, умацаванне сувязей і паглыбленне эканамічнай інтэграцыі з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Рэспублікай Малдова і Украінай, умацаванне дэмакратычных інстытутаў, вяршэнства права, экалагічнай і кліматычнай устойлівасці, падтрымку лічбавай трансфармацыі і садзейнічанне стварэнню справядлівых і інклюзіўных грамадстваў.