У Беларусі 16 дзяржаў-членаў ЕС маюць пастаянныя пасольствы/консульствы, а 11 не.

Вы з'яўляецеся грамадзянінам ЕС і маеце патрэбу ў консульскай абароне ў Беларусі?

  • Вы можаце звязацца з Вашым пасольствам/консульствам/ганаровым консулам, якія могуць прадаставіць Вам консульскую абарону.
  • Калі ў Вашай краіне, якая з'яўляецца членам ЕС, няма пастаяннага пасольства/консульства/ганаровага консула, здольнага прадаставіць консульскую абарону ў Беларусі, Вы можаце звярнуцца па консульскую абарону ў іншую дзяржаву-член ЕС, спасылаючыся на існаванне канкрэтных дамоўленасцяў датычна Вашай консульскай абароны, калі Вы з дзяржавы ЕС, не прадстаўленай у Беларусі, але ў дачыненні да якой ёсць адпаведныя дамоўленасці/пагадненні.

У цэлым любы грамадзянін ЕС за мяжой, чыя ўласная дзяржава не мае мясцовага прадстаўніцтва, мае права атрымаць консульскую абарону ад дыпламатычных альбо консульскіх органаў любой іншай дзяржавы-члена ЕС. У гэтым выпадку грамадзяне ЕС маюць права карыстацца консульскай абаронай на тых жа ўмовах, што і грамадзяне гэтай іншай дзяржавы-члена ЕС.

У дакуменце ніжэй Вы можаце знайсці кантактныя дадзеныя пасольстваў/консульстваў/ганаровых консулаў краін-членаў ЕС, якія могуць прадаставіць консульскую абарону, а таксама існуючыя дамоўленасці паміж дзяржавамі-членамі ЕС аб ​​консульскай абароне ў Беларусі.

Звярніце ўвагу, што Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі не можа аказваць прамую консульскую дапамогу.

Як грамадзянін ЕС Вы можаце зрабіць простыя крокі, каб павысіць эфектыўнасць консульскай абароны, напрыклад:

  • Выконваць рэкамендацыі па паездках, распаўсюджаныя Міністэрствам замежных спраў Вашай краіны.
  • Знаходзячыся за мяжой, зарэгістравацца ў сваім пасольстве альбо консульстве і/альбо праз спецыяльныя платформы, калі гэта прымяняльна.
  • Таксама рэкамендуецца захоўваць электронныя копіі Вашых праязных дакументаў, застрахаваць сваю паездку ці захаваць кантактныя дадзеныя для крызісных сітуацый.

Дадатковую інфармацыю пра консульскую абарону можна знайсці на спецыяльных старонках сайтаў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапейскай камісіі і Савета ЕС.