Заключэнні Еўрапейскага савета па Беларусі, 24 мая 2021 г.
III. Беларусь
Еўрапейскі савет рашуча асуджае прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Мінску 23 мая 2021 года, якая паставіла пад пагрозу авіяцыйную бяспеку, і затрыманне ўладамі Беларусі журналіста Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі.
Еўрапейскі савет:
- патрабуе неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі і гарантавання іх свабоды перамяшчэння;
- заклікае Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі тэрмінова расследаваць гэты беспрэцэдэнтны і непрымальны інцыдэнт;
- прапануе Савету як мага хутчэй прыняць дадатковыя спісы фізічных і юрыдычных асоб на аснове адпаведнага рэжыма санкцый;
- заклікае Савет прыняць дадатковыя мэтавыя эканамічныя санкцыі і прапануе Высокаму прадстаўніку і Камісіі неадкладна ўнесці адпаведныя прапановы;
- заклікае ўсіх перавозчыкаў, якія базуюцца ў ЕС, пазбягаць пралёту над Беларуссю;
- заклікае Савет прыняць неабходныя меры для забароны пралёту паветранай прасторы ЕС беларускімі авіялініямі ды прадухілення доступу ў аэрапорты ЕС рэйсаў, якія выконваюцца такімі авіялініямі;
- салідарны з Латвіяй у сувязі з неабгрунтаванай высылкай латвійскіх дыпламатаў.
Еўрапейскі савет працягне займацца гэтым пытаннем.