Еўрапейскі саюз забараніў перавозчыкам Беларусі выкарыстоўваць сваю паветраную прастору і аэрапорты

04.06.2021

Сёння Савет вырашыў узмацніць дзейныя абмежавальныя меры з улікам сітуацыі ў Беларусі, увёўшы забарону на пралёты над тэрыторыяй ЕС і на доступ у аэрапорты ЕС для беларускіх перавозчыкаў усіх відаў.

Такім чынам, краіны ЕС будуць абавязаны адмаўляць у дазволе на пасадку, узлёт альбо пералёт над сваёй тэрыторыяй любому самалёту, які эксплуатуецца беларускімі авіяперавозчыкамі, у тым ліку ў якасці маркетынгавага перавозчыка.

Сённяшняе рашэнне з'яўляецца працягам Заключэнняў Еўрапейскага савета ад 24 і 25 мая 2021, у якіх кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС рашуча асудзілі незаконную прымусовую пасадку рэйса Ryanair у Мінску 23 мая 2021, якая паставіла пад пагрозу бяспеку палётаў. У Заключэннях таксама асуджаецца затрыманне ўладамі Беларусі журналіста Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі і ўтрымліваецца заклік да Савета (Еўрапейскага саюза) прыняць неабходныя меры, у тым ліку пашырыць спісы фізічных і юрыдычных асоб, на якія распаўсюджваюцца абмежавальныя меры згодна з адпаведным рэжымам санкцый, а таксама ўвесці далейшыя адрасныя эканамічныя санкцыі.

Глядзіце таксама