Беларусь: заява Высокага прадстаўніка ад імя ЕС у сувязі з прымусовым перанакіраваннем рэйса Ryanair FR4978 у Мінск 23 мая 2021 г.

24.05.2021

23 мая беларускія ўлады ажыццявілі недапушчальны крок і вымусілі грамадзянскі самалёт здзейсніць экстранную пасадку ў Мінску. Самалёт, які належыць кампаніі ЕС, які ажыццяўляў рэйс паміж двума сталіцамі ЕС і перавозіў больш за 100 пасажыраў, быў вымушаны прызямліцца вайсковым самалётам Беларусі.

Адзін з пасажыраў рэйса, спадар Раман Пратасевіч, незалежны журналіст з Беларусі, быў затрыманы беларускімі ўладамі і пазбаўлены магчымасці сесці ў самалёт у аэрапорце Мінска, каб вылецець у першапачатковае месца прызначэння. Гэта яшчэ адна абуральная спроба беларускіх уладаў прымусіць замаўчаць усе галасы нязгодных.

Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення спадара Пратасевіча.

Ажыццяўляючы гэты акт прымусу, беларускія ўлады паставілі пад пагрозу бяспеку пасажыраў і экіпажа. Неабходна правесці міжнароднае расследаванне гэтага інцыдэнту, каб выявіць любое парушэнне правілаў міжнароднай авіяцыі.

Дадзеная сітуацыя будзе абмеркавана на маючым адбыцца пасяджэнні Еўрапейскага савета. ЕС разгледзіць наступствы гэтага дзеяння, у тым ліку прыняцце мер супраць вінаватых.

Глядзіце таксама