THIS CONTENT HAS BEEN ARCHIVED

"Спыніце гвалт супраць жанчын". Заява Еўрапейскай камісіі з нагоды з Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын

24.11.2017
Teaser

Заява Еўрапейскай камісіі з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын

Text

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын мы зноў заяўляем: гвалт павінен спыніцца неадкладна.

Гвалт супраць жанчын і дзяўчынак пакуль яшчэ здараецца кожны дзень унутры і за межамі Еўрапейскага саюза. Гэта парушэнне правоў чалавека шырока распаўсюджана і прымае розныя формы; яно адбываецца незалежна ад сацыяльнага паходжання дома, на працы, у школе, на вуліцы, падчас заняткаў спортам альбо ў сетцы Інтэрнэт. Яно абмяжоўвае паўнавартасны ўдзел жанчын і дзяўчынак ва ўсіх аспектах дзейнасці грамадства – палітычным, культурным, сацыяльным і эканамічным.

Кожная трэцяя жанчына ў Еўропе падвяргаецца фізічнаму і/ці сэксуальнаму гвалту. 80% ахвяр гандлю людзьмі ўнутры ЕС – жанчыны. У краінах, якія развіваюцца, кожная трэцяя дзяўчынка выходзіць замуж да дасягнення 18 гадоў.

Аднак сітуацыя пачынае змяняцца. За апошнія 30 гадоў колькасць праведзеных аперацый, якія калечаць жаночыя палавыя органы, скарацілася на 50% у Афрыцы. У Паўднёвай Азіі працэнт дзяўчынак, якія выходзяць замуж ва ўзросце да 15 гадоў, зменшыўся напалову. Новы глабальны рух #metoo, які паспрыяў прыцягненню ўвагі да маштабаў сексуальнага прымусу і пераследу ў нашых грамадствах, матываваў ахвяр на тое, каб расказаць сваю гісторыю і заявіць пра свае правы і адстойваць іх.

Для таго, каб ліквідаваць гэты тып гендэрнага гвалту раз і назаўжды, нам неабходна ўдасканаліць сістэму інфармавання грамадства і заканадаўства і змяніць сацыяльныя нормы. Мы прысвяцілі 2017 год "Еўрапейскім дзеянням па выкараненні ўсіх форм гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак у публічным і ў прыватным жыцці". Дзякуючы фінансавай падтрымцы, якая аказваецца ЕС некамерцыйным арганізацыям, юрысты, лекары, настаўнікі і паліцэйскія, у ліку іншых, навучаюцца таму, як дапамагчы ахвярам і прадухіліць гендэрны гвалт.

Каб ажыццяўляць дзеянні па-за нашымі межамі, мы разам з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый распачалі сумесную ініцыятыву з беспрэцэдэнтным першапачатковым фінансаваннем у памеры 500 млн еўра. Ініцыятыва на глабальным узроўні накіравана супраць першапрычын гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, дапамагае ахвярам і пашырае магчымасці для спрыяння жанчынамі таму, каб грамадствы былі больш бяспечнымі, больш устойлівымі, больш квітнеючымі і свабоднымі.

Ліквідацыя гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак з'яўляецца першым крокам да дасягнення міру і бяспекі ва ўсім свеце і знаходзіцца ў цэнтры Парадку дня ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Гэта з'яўляецца неабходным умовай для прасоўвання, абароны і рэалізацыі правоў чалавека, гендэрнай роўнасці, дэмакратыі і эканамічнага росту.

Еўрапейскі саюз працягне нястомна працаваць, выкарыстоўваючы ўсе наяўныя ў яго распараджэнні інструменты, у мэтах ліквідацыі гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак, з тым, каб ён застаўся ў мінулым.

Фонавая інфармацыя

Гвалт у адносінах да жанчын і дзяўчынак з'яўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і разбуральных парушэнняў правоў чалавека па ўсім свеце. Падлічана, што 35% жанчын цярпелі гвалт у нейкі момант свайго жыцця. Дадзены паказчык дасягае 70% у некаторых краінах. Гэтая бяда з'яўляецца перашкодай для забеспячэння гендэрнай роўнасці, пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын і дзяўчынак і ў цэлым ўстойлівага развіцця, а таксама перашкодай для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця. Таму патрабуюцца глабальныя і пастаянныя дзеянні ва ўсіх краінах і рэгіёнах, каб пераадолець яго.

Камісія прапанавала далучэнне Еўрапейскага саюза да Стамбульскай канвенцыі Савета Еўропы. Праца па яе ратыфікацыі працягваецца. Камісія заклікае тыя дзяржавы-члены ЕС, якія яшчэ не ратыфікавалі Канвенцыю, рухацца па шляху да яе ратыфікацыі.

У мінулым годзе Камісія распачала кампанію NON.NO.NEIN – Скажыце НЕ! Спыніце гвалт супраць жанчын. Яе мэта складалася ў тым, як павысіць дасведчанасць у гэтым пытанні і прафінансаваць канкрэтныя праекты, накіраваныя на зніжэнне рызыкі гвалту і падтрымку жанчын, якія пацярпелі. Еўрапейская камісія выдзеліла 15 мільёнаў еўра для дзяржаў-членаў, органаў мясцовага самакіравання, адпаведных спецыялістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці па ўсёй Еўропе, каб актывізаваць іх дзеянні і кампаніі па барацьбе з гвалтам у адносінах да жанчын.

У чэрвені 2017 года Еўрапейская камісія ўзяла на сябе кіраўніцтва ініцыятывай "Заклік да дзеянняў па абароне ад гендэрнага гвалту ў надзвычайных сітуацыях". Пры гуманітарных крызісах гендэрны гвалт часта з'яўляецца шырока распаўсюджай з'явай. Мы імкнемся падтрымліваць тых, хто выжыў, і выкараняць такі гвалт. "Заклік да дзеяння" аб'ядноўвае больш за 60 гуманітарных арганізацый, якія маюць адну і тую ж місію: дамагчыся, каб гендэрны гвалт прызнаваўся небяспечным для жыцця і быў прадметам змагання з самага пачатку крызісу. Жанчыны і дзяўчынкі, якім пагражае гвалт, маюць патрэбу ў нашым максімальна хуткім умяшальніцтве. Мы поўныя рашучасці выкарыстоўваць сваё кіраўніцтва ініцыятывай "Заклік да дзеяння", каб прыцягнуць увагу да гэтага пытання і ператварыць нашы намаганні ў канкрэтныя дзеянні ў гэтай сферы.

Ініцыятыва Spotlight, распачатая сумесна з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый цягам 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні, накіравана супраць усіх форм гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак. Яна засяроджваецца на хатнім і сямейным гвалце, сексуальным і гендэрным гвалце і шкодных практыках, фемініцыдзе, гандлі людзьмі і сексуальнай і эканамічнай эксплуатацыі. Ініцыятыва будзе дзейнічаць з 2017 па 2023 год і мае першапачатковы бюджэт у памеры € 500 млн. ЕС з'яўляецца асноўным спонсарам ініцыятывы (гл. відэа).Дадатковая інфармацыя

Што Еўрапейская камісія робіць для барацьбы з сексуальным дамагальніцтвам?

Матэрыял для даведкі: год мэтанакіраваных дзеянняў у мэтах ліквідацыі гвалту ў адносінах да жанчын

Category
Joint Statements
Location

Брусель

Topics
Human Rights & Democracy
Editorial sections
EEAS
Africa
Asia
Europe and Central Asia
Latin America & the Caribbean
Middle East & North Africa (MENA)
North America
Pacific
Human Rights & Democracy
Afghanistan
Bangladesh
Bhutan
Brunei Darussalam
Cambodia
China
Hong Kong
India
Indonesia
Japan
Lao PDR
Macao
Malaysia
Maldives
Mongolia
Myanmar (Burma)
Nepal
Карэя, КНДР (Паўночная Карэя)
Pakistan
Philippines
Singapore
South Korea
Sri Lanka
Taiwan
Thailand
Türkiye
Vietnam
Albania
Armenia
Azerbaijan
Belarus
Central Asia
Eastern Europe
Georgia
Iceland
Kazakhstan
Kosovo*
Kyrgyz Republic
Moldova
Norway
Overseas Countries and Territories (OCTs)
Russia
Serbia
Switzerland
Tajikistan
North Macedonia
Turkmenistan
Ukraine
Uzbekistan
Western Balkans
Western Europe
Antigua and Barbuda
Argentina
Bahamas
Barbados
Belize
Bolivia
Brazil
Chile
Colombia
Costa Rica
Cuba
Dominica
Dominican Republic
Ecuador
El Salvador
Grenada
Guatemala
Guyana
Haiti
Honduras
Jamaica
Mexico
Nicaragua
Panama
Paraguay
Peru
Saint-Kitts and Nevis
Saint-Lucia
Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны
Suriname
Trinidad and Tobago
Uruguay
Venezuela
Algeria
Bahrain
Egypt
Iran
Iraq
Israel
Jordan
Kuwait
Lebanon
Libya
Morocco
Oman
Palestine (*) - Occupied Palestinian Territory, West Bank and Gaza Strip
Qatar
Saudi Arabia
Syria
Tunisia
United Arab Emirates
Yemen
Canada
United States of America
Australia
Cook Islands
Fiji
Kiribati
Marshall Islands
Micronesia
Nauru
Aotearoa New Zealand
Niue
Palau
Papua New Guinea
Samoa
Timor-Leste
Tonga
Tuvalu
Ангілья
Аруба
Бермудскія Астравы
Bonaire
Брытанская Антарктычная Тэрыторыя
Брытанская Тэрыторыя ў Індыйскім Акіяне
Брытанскія Віргінскія Астравы
Кайманавы Астравы
Curaçao
Фалклендскія Астравы
Французская Палінезія
Французскія Паўднёвыя Тэрыторыі
Грэнландыя
Мантсерат
Новая Каледонія
Піткэрн
Saba
Паўднёвая Джорджыя і Паўднёвыя Сандвічавы Астравы
Востраў Святой Алены
Сен-П'ер і Мікелон
St. Eustatius
St. Maarten
Астравы Цёркс і Кайкас
Астравы Уоліс і Футуна
Bosnia and Herzegovina
Montenegro
Андора
Ліхтэнштэйн
Манака
Сан-Марына
Vatican City and the Holy See
Botswana
Nigeria
Cabo Verde
Angola
Benin
Burkina Faso
Burundi
Cameroon
Central African Republic
Comoros
Congo (Brazzaville)
Djibouti
DR Congo (Kinshasa)
Equatorial Guinea
Eritrea
Ethiopia
Gabon
Gambia
Ghana
Guinea
Guinea-Bissau
Côte d'Ivoire
Kenya
Lesotho
Liberia
Madagascar
Malawi
Mali
Mauritania
Mauritius
Mayotte
Mozambique
Namibia
Niger
Rwanda
Sao Tome and Principe
Senegal
Seychelles
Sierra Leone
Somalia
South Africa
South Sudan
Sudan
Eswatini
Tanzania
Tchad
Togo
Uganda
Zambia
Zimbabwe