Delegation of the European Union to Armenia

EEAS RSS Feeds

Displaying 1 - 10 of 39

(Блог высокага прадстаўніка ЕС ад 22.12.2020) Пяць месяцаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня Еўрапейскі саюз працягвае стаяць на баку народа Беларусі. У мінулую сераду я сустрэўся са Святланай Ціханоўскай, былым кандыдатам у прэзідэнты і лідарам дэмакратычнай Беларусі. Падчас візіту яна атрымала знакамітую прэмію Сахарава.

10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека. Ён заслугоўвае нашай увагі, паколькі ў гэты дзень у 1948 годзе была падпісана Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Сёння як ніколі раней важна нагадаць, што правы чалавека з’яўляюцца ўніверсальнымі і непадзельнымі і мы ніколі не павінны спыняць намаганні па іх абароне.

ЕС стратэгічна зацікаўлены ў тым, каб мець стабільных і паспяховых суседзяў: мы можам быць у бяспецы і квітнець толькі ў тым выпадку, калі бяспека і росквіт ёсць у нашых суседзяў. Ва ўмовах цяперашняга крызісу, выкліканага пандэміяй каранавірусу, як ніколі важна падтрымваць нашых партнёраў у пабудове больш устойлівых і дэмакратычных грамадстваў.

У Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця мы святкуем культурную разнастайнасць у Еўрапейским саюзе і падкрэсліваем яе важнасць для развіцця дыялогу і павагі паміж людзьмі ва ўсім свеце. Еўропа – гэта мазаіка разнастайнасці, сфармаваная шматвекавымі абменамі паміж рознымі народамі, мовамі і культурамі.

У міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй Еўрапейскі саюз Еўрапейскі саюз адзначае ўсё багацце разнастайнасці людзей і сцвярджае права кожнага ганарыцца тым, хто ён ёсць, вызначаць сваю ўласную ідэнтычнасць і любіць таго, каго сам абярэ.

Ужо больш за месяц каранавірус трымае ў сваіх цісках Еўропу. Нягледзячы на тое, што кожны дзень мы прыкладаем усе намаганні, каб супрацьстаяць крызісу ва ўсіх яго праявах, карысна зрабіць крок назад і падумаць пра тое, што значыць жыць з COVID19 для нашага паўсядзённага жыцця, для Еўропы, для свету ў больш шырокім сэнсе і як гэта паўплывае на наша грамадства.

Сёння Еўрапейская камісія і Высокі прадстаўнік выклалі планы рашучых і мэтаcкіраваных захадаў з боку ЕС у падтрымку краін-партнёраў у барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Калектыўныя дзеянні ЕС сканцэнтруюцца непасрэдна на змаганні з крызісам у сферы аховы здароўя і на задавальненні гуманітарных патрэб, якія з яго вынікаюць.

Еўрапейская камісія прыняла новы План дзеянняў па правах чалавека і дэмакратыі – амбіцыйную дарожную карту, закліканую зрабіць свет больш справядлівым, плюралістычная і бяспечным.

Pages