Delegation of the European Union to Armenia

Беларусь: заява Прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з нагоды апошніх падзей

Brussels, 19/06/2020 - 13:04, UNIQUE ID: 200619_11
Statements by the Spokesperson

У кантэксце прызначаных на 9 жніўня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ЕС настойліва заклікае ўлады забяспечыць значнае і канкурэнтнае палітычнае спаборніцтва. Ніводзін патэнцыйны кандыдат не павінен быць пазбаўлены магчымасці прайсці працэдуру рэгістрацыі з-за палітычна матываваных абмежавальных мер.

Учора мы даведаліся, што адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард Бабарыка, які з'яўляецца кіраўніком яго выбарчай кампаніі, былі затрыманыя ў рамках крымінальнай справы. ЕС заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць іх з месца папярэдняга зняволення і гарантаваць поўную павагу вяршэнства права, уключаючы справядлівае і празрыстае расследаванне і права на доступ да адваката. Любое расследаванне павінна быць непрадузятым і пазбаўленым палітычнага ціску.

Беларускія ўлады павінны паважаць фундаментальныя свабоды і правы чалавека ў адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі. Яны павінны ўстрымлівацца ад любых абмежаванняў правоў патэнцыйных кандыдатаў, пазбягаць любых затрыманняў мірных дэманстрантаў і неадкладна вызваліць усіх адвольна затрыманых актывістаў. Паведамленнямі пра выпадкі жорсткага абыходжання з асобамі, затрыманымі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, уключаючы Паўла Севярынца, выклікаюць надзвычайную занепакоенасць.

ЕС чакае, што Беларусь у максімальна кароткія тэрміны афіцыйна запросіць назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. Бяспечныя, мірныя, свабодныя і справядлівыя выбары будуць спрыяць дэмакратычнаму развіццю Беларусі, умацуюць яе суверэнітэт і незалежнасць і пракладуць шлях да пашырэння супрацоўніцтва з ЕС і павышэння эканамічнага дабрабыту беларускага народа.