Delegation of the European Union to Armenia

Усходняе партнёрства ляжыць у аснове знешняй палітыкі ЕС

12/06/2020 - 13:57
From the blog

HRVP Josep Borrell on the Eastern Partnership

ЕС стратэгічна зацікаўлены ў тым, каб мець стабільных і паспяховых суседзяў: мы можам быць у бяспецы і квітнець толькі ў тым выпадку, калі бяспека і росквіт ёсць у нашых суседзяў. Ва ўмовах цяперашняга крызісу, выкліканага пандэміяй каранавірусу, як ніколі важна падтрымваць нашых партнёраў у пабудове больш устойлівых і дэмакратычных грамадстваў.

Краіны Усходняга партнёрства ажыццяўляюць сваю праграму рэформ рознымі тэмпамі, і нашы адносіны з імі адрозніваюцца па якасці і інтэнсіўнасці. Усходняе партнёрства – рэгіён нашага суседства, і мы культурна і гістарычна злучаны адзін з адным. Большасць грамадзян краін Усходняга партнёрства ў наш час станоўча ўспрымаюць ЕС.

Хоць прамая шкода здароўю ў краінах Усходняга партнёрства была дагэтуль меншай, пандэмія лягла сур'ёзным цяжарам на сістэму аховы здароўя. Як і іншыя краіны, краіны рэгіёну ўваходзяць у стадыю рэцэсіі, якая можа прывесці да дадатковых рызык, звязаных з сацыяльнай стабільнасцю і бяспекай, з магчымым пашырэннем на рэгіён і за яго межы.

Каб зменшыць гэту рызыку, мы мабілізавалі разам з дзяржавамі-членамі каля 1 млрд еўра для падтрымкі краін Усходняга партнёрства ў задавальненні надзённых патрэб, а таксама ліквідацыі сацыяльна-эканамічных наступстваў пандэміі.

Гэтыя абставіны таксама спрыяюць пашырэнню іншага вірусу – вірусу дэзынфармацыі і фэйкавых навін, якія падрываюць ролю ЕС. Краіны Усходняга партнёрства з'яўляюцца важнай мішэнню для гэтых кампаній. Мы шырока засудзілі гэту з'яву і абвясцілі пра меры па змаганні з ім. Мы таксама працягнем дыялог з нашымі партнёрамі па Усходнім партнёрстве па фундаментальных пытаннях дэмакратыі і вяршынства права.

На наступным тыдні лідары дзяржаў-членаў ЕС і нашых краін-партнёраў сустрэнуцца, каб распрацаваць новы набор адчувальных, рэалістычных і канкрэтных мэт на наступныя гады.