Delegation of the European Union to Armenia

Сумеснае паведамленне: палітыка Усходняга партнёрства пасля 2020 года; павелічэнне ўстойлівасці – Усходняе партнёрства, якое прыносіць карысць усім

Brussels, 18/03/2020 - 12:29, UNIQUE ID: 200317_19
Joint Press Releases

Усходняе партнёрства– гэта сумесная ініцыятыва Еўрапейскага саюза, яго дзяржаў-членаў і Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ("краіны-партнёры").

Уcходняе партнёрства, якое было створана ў 2009 годзе, –  гэта стратэгічнае і амбіцыйнае партнёрства, заснаванае на агульных каштоўнасцях і правілах, узаемных інтарэсах і абавязальніцтвах, а таксама сумеснай уласнасці і адказнасці.

Яно накіравана на ўмацаванне і паглыбленне палітычных і эканамічных адносін паміж ЕС, яго дзяржавамі-членамі і краінамі-партнёрамі і дапамагае ім у адначасовым ажыццяўленні экалагічных і лічбавых пераўтварэнняў. Яно спрыяе рэалізацыі мноства глабальных задач у сферы дзяржаўнай палітыкі, у тым ліку адлюстраваных у Парыжскім пагадненні аб змяненні клімату і Парадку дня ААН на перыяд да 2030 года і яго Мэтах устойлівага развіцця. Яно садзейнічае дасягненню агульнай мэты павышэння стабільнасці, дабрабыту і ўстойлівасці суседзяў ЕС, як гэта прадугледжана ў Глабальнай стратэгіі знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскага саюза і перагледжанай у 2015 годзе Еўрапейскай палітыкай суседства. Яно цалкам адпавядае Кіруючым прынцыпам палітыкі Еўрапейскай камісіі на перыяд 2019-2024 гг. Нарэшце, яно адлюстроўвае ўсе адпаведныя флагманскія стратэгіі, прынятыя Камісіяй.

Чытайце у дадатак: