Delegation of the European Union to Armenia

Заява Прэс-сакратара ў сувязі з паведамленнямі пра яшчэ адзін прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у Беларусі

Brussels, 20/12/2019 - 15:22, UNIQUE ID: 191220_32
Statements by the Spokesperson

Паводле паведамленняў беларускіх праваабаронцаў, 17 снежня 2019 года быў пакараны смерцю Аляксандр Асіповіч.

Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, і з'яўляецца ў найвышэйшай ступені жорсткім, бесчалавечным і прыніжальным пакараннем. Смяротнае пакаранне таксама не можа служыць стрымліваючым фактарам для злачыннасці.

Еўрапейскі саюз выкарыстоўвае любую магчымасць, каб нагадаць беларускім уладам пра сваё рашучае непрыманне смяротнага пакарання пры любых абставінах. Апошні раз пра гэта было заяўлена падчас пасяджэння Каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротнае пакаранне. У гэтым годзе ў Беларусі былі вынесены тры смяротныя прысуды, і столькі ж смяротных прысудаў было выканана.

Увядзенне мараторыя на пакаранне смерцю ў Беларусі было б пазітыўным першым крокам да яе адмены ў краіне. Тым самым Беларусь далучылася б да ўсё большай колькасці краін, якія выкаранілі смяротнае пакаранне заканадаўча альбо дэ-факта. У выніку гэтага за апошнія 10 гадоў у 160 краінах па ўсім свеце смяротнае пакаранне не ажыццяўлялася.