Delegation of the European Union to Armenia

Удзел грамадскасці і эфектыўнае кіраванне воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне

11/04/2019 - 14:12
Environment and Climate Action

Тэрміны: 01.02.2019 — 31.01.2022 Бюджэт: 645 398 €, унёсак ЕС — 580 794 € Арганізацыя-выканаўца: Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт, міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Экапраект “Партнёрства”» Геаграфія: Мастоўскі раён

Сельскія жыхары ў Беларусі часта вымушаныя выкарыстоўваць пітную ваду дрэннай якасці з калодзежаў і не могуць скарыстацца паслугамі па водаадвядзенні. Мастоўскі раён не стаў выключэннем: паводле папярэдніх дадзеных, у 70% калодзежаў вада можа быць нітратна і бактэрыялагічна забруджанай. Палепшыць сітуацыю з водазабеспячэннем і водаадвядзеннем плануецца пры падтрымцы праекта Еўрапейскага саюза.

Мэты і задачы: узмацніць ролю мясцовых органаў улады ў развіцці празрыстага і заснаванага на ўсеагульным удзеле ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі ў Мастоўскім раёне. Для гэтага плануецца ўмацаваць патэнцыял мясцовых органаў улады і стымуляваць удзел мясцовых жыхароў у працэсах кіравання воднымі рэсурсамі, а таксама інтэграваць прынцыпы цэласнасці і празрыстасці ў кіраванні воднымі рэсурсамі Мастоўскага раёна.

Прамежкавыя вынікі: пры падтрымцы праекта на тэрыторыі Мастоўскага раёна плануецца даследаваць бягучую сітуацыю ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі. Атрыманыя дадзеныя дапамогуць распрацаваць планы забеспячэння бяспечнага водазабеспячэння і водаадвядзення, што з’яўляецца новым інструментам для Беларусі.

У распрацоўку планаў бяспекі вады будуць ўцягнутыя мясцовыя ўлады і супольнасці. Гэта дапаможа не толькі забяспечыць адпаведнасць паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні патрэбам людзей, але і павысіць празрыстасць прынятых рашэнняў.

Для рэалізацыі планаў па водазабеспячэнні і водаадвядзенні будуць падтрыманыя ад чатырох да шасці ініцыятыў мясцовых супольнасцяў, бюджэт кожнай складзе 40-60 тысяч еўра. Для Мастоўскага РУП ЖКГ плануецца набыць абсталяванне для кантролю забруджвання сцёкавых вод. У раёне таксама пабудуюць малое інавацыйнае ачышчальнае збудаванне.

Важны кампанент праекта – інфармацыйная праца з жыхарамі раёна па пытаннях водных рэсурсаў. Запланавана серыя адукацыйных мерапрыемстваў, якія дазволяць усім зацікаўленым узяць удзел у грамадскім маніторынгу якасці пітной вады і пазнаёміцца ​​з сістэмай кіравання воднымі рэсурсамі Мастоўскага раёна.

Для паляпшэння ведаў жыхароў пра водазабеспячэнні і водаадвядзенні будзе адкрыты інфармацыйны цэнтр і праведзеная інфармацыйная кампанія.

Кантакты: Аліна Бушмовіч, дырэктар МГА «Экапартнёрства»

+375 17 336 01 90, +375 29 106 67 10, ab@ecopartnerstvo.by

Спасылкі: http://ecopartnerstvo.by/ru/node/930

Рэдакцыйныя раздзелы: