Delegation of the European Union to Armenia

Як падаць заяўку на ўдзел у тэндэры Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў

28/02/2017 - 08:33
Overview

Зацікаўленыя ў тэндэры? Прачытайце, як падаць заяўку на ўдзел у тэндэры, абвешчаным Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў.

Тэндэры на малыя і сярэднія сумы

Калі Вы жадаеце прыняць удзел у тэндэры на малую ці сярэднюю суму, Вы можаце выказаць сваю зацікаўленасць і даслаць наступную інфармацыю:

  • назву фірмы
  • паштовы адрас
  • імя кантактнай асобы
  • адрас электроннай пошты

на адрас электроннай пошты, вызначаны для кожнага тэндэра. Напішыце, калі ласка, назву тэндэра, у якім Вы зацікаўленыя, у «тэме» вашага электроннага паведамлення.

Пасля таго, як будзе скончыцца тэрмін для паведамлення пра зацікаўленасць ва ўдзеле, Вас дададуць у спіс патэнцыйных удзельнікаў тэндэра, якім будзе даслана запрашэнне да ўдзелу ў тэндэры, а таксама інфармацыя пра тое, як падаваць тэндэрную прапанову.

Тэндэры на вялікія сумы

Калі Вас зацікавіў нейкі з тэндэраў на вялікую суму, сачыце, калі ласка, за абвесткамі ў Афіцыйным журнале Еўрапейскага саюза, дзе будзе апублікаванае Паведамленне аб намеры заключыць кантракт. Калі тэндэр ужо абвешчаны, інфармацыя аб парадку падачы тэндэрнай прапановы будзе ўтрымлівацца ў Паведамленні аб намеры заключыць кантракт. 

Ніжэй вы знойдзеце важную інфармацыю пра катэгорыі кантрактаў у залежнасці ад іх ацэначнай вартасці. Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS), у тым ліку Прадстаўніцтвы ЕС, падпадарадкоўваюцца палажэнням Фінансавага рэгламенту адносна бюджэту ЕС, яго Правілаў прымянення, а таксама дырэктываў ЕС, якія адносяцца да працэдур заключэння кантрактаў за грамадскія кошты (дзяржаўныя сродкі).

Кантракты на закупку тавараў, аказанне паслуг і выкананне прац на суму вышэй за 1 000 еўра падлягаюць заключэнню праз абвяшчэнне тэндэра. У залежнасці ад сваёй ацэначнай вартасці кантракты дзеляцца на наступныя катэгорыі:

  • Кантракты на вельмі малыя сумы: выкананне прац, аказанне паслуг і пастаўкі тавараў на суму ў межах 1 000–15 000 еўра;
  • Кантракты на малыя сумы: выкананне прац, аказанне паслуг і пастаўкі тавараў на суму ў межах 15 000–60 000 еўра;
  • Кантракты на сярэднія сумы: выкананне прац, аказанне паслуг і пастаўкі тавараў на суму больш за 60 000 еўра і менш за 144 000 еўра (у выпадку кантракта на аказанне паслуг ці пастаўкі тавараў) або менш за 5 548 000 еўра (у выпадку кантракта на выкананне прац);
  • Кантракты на вялікія сумы: аказанне паслуг і пастаўкі тавараў ад 144 000, і кантракты на выкананне прац ад 5 548 000 еўра.

Інфармацыя пра намер правесці тэндэры на малыя і сярэднія сумы прадстаўляецца на вэб-сайтах Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Прадстаўніцтва ЕС у раздзеле Тэндэры (Tenders). Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што разгледжаныя будуць толькі тэндэрныя прапановы, атрыманыя ад суб'ектаў эканамічнай дзейнасці, запрошаных да ўдзелу непасрэдна Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў або Прадстаўніцтвам ЕС (тых, што атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў тэндэры па электроннай пошце, звычайнай поштай або праз кур'ера).

Запрашэнні да ўдзелу ў тэндэрах на вялікія сумы публікуюцца ў Афіцыйным журнале Еўрапейскага саюза. Інфармацыя аб парадку падачы тэндэрнай прапановы будзе апублікаваная ў Паведамленні аб намеры заключыць кантракт, калі будзе распачатая тэндэрная працэдура.

Рэдакцыйныя раздзелы: