Delegation of the European Union to Algeria

Супольная дэкларацыя Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання

Brussels, 09/10/2019 - 20:56, UNIQUE ID: 191009_16
Statements on behalf of the EU

Еўрапейскі саюз (ЕС) і Савет Еўропы рашуча выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках і пры любых абставінах. Смяротнае пакаранне - гэта жорсткае, бесчалавечнае і зневажальнае пакаранне, якое парушае права на жыццё. Смяротнае пакаранне азначае помсту, а не справядлівасць, а яго адмена спрыяе сцвяржэнню чалавечай годнасці.

142 краіны, 74 адсоткі краін-сябраў ААН, ужо не прымяняюць смяротнае пакаранне – альбо выдалілі яго са свайго крымінальнага кодэкса, альбо на працягу доўгага часу не ажыццяўляюць пакаранні смерцю. Тэндэнцыя да адмены смяротнага пакарання працягваецца, і колькасць смяротных прысудаў і  выпадкаў пакарання смерцю таксама зніжаецца. У 2018 годзе пакаранні смерцю ажыццяўляліся ў 20 краінах, што складае гістарычны мінімум – 10 адсоткаў краін свету.

Заклікаем краіны-сябры Савета Еўропы, якія яшчэ не далучыліся да Пратаколаў №№ 6 і 13 да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, зрабіць гэта неадкладна. Савет Еўропы і ЕС зноў заклікаюць Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне і далучыцца да супольнасці краін, якія вырашылі замяніць помсту чалавечай годнасцю. Яны таксама запрашаюць тых назіральнікаў у Савеце Еўропы, якія яшчэ не адмянілі смяротнае пакаранне, весці дыялог аб перашкодах на шляху да адмены.

ЕС і Савет Еўропы запрашаюць усе краіны далучыцца да сусветнага Альянсу за гандаль, вольны ад катаванняў, у які цяпер уваходзяць 62 дзяржавы, якія імкнуцца абмежаваць гандаль таварамі, якія выкарыстоўваюцца для катаванняў і смяротнага пакарання. Глабальнае супрацоўніцтва супраць смяротнага пакарання можа прывесці да зменаў. Гэта таксама дапаможа змагацца з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю, бо дзяржавы, якія адмянілі пакаранне смерцю, часта не выдаюць падазраваных у тыя краіны, дзе ім пагражае смяротнае пакаранне.

 

Большасць грамадзян і лідэраў (і іх колькасць стала расце) падзяляюць меркаванне, што ў якасці сродка стрымлівання злачыннасці смяротнае пакаранне не эфектыўнейшае за любы іншы від пакарання і не спрыяе грамадскай бяспецы. Смяротнае пакаранне непрапарцыйна закранае прадстаўнікоў уразлівых груп, якія не могуць дазволіць сабе дасведчаных адвакатаў, а ў камеры смяротнікаў па-ранейшаму трапляюць прадстаўнікі найбольш маргіналізаваных частак грамадства.


Гэтае жорсткае пакаранне ўплывае і на сваякоў тых, у дачыненні да каго прымяняецца, і ў першую чаргу на дзяцей. Адмова дзяцям і сем'ям у пахаванні ці крэмацыі парушае іх правы, у прыватнасці права быць вольнымі ад жорсткага, бесчалавечнага і прыніжаючага годнасць абыходжання. Дзеці, якія страцілі бацькоў з-за пакаранняў смерцю, церпяць глыбокае, працяглае гора і траўму. Ніхто не разумее лепш за гэтых нябачных ахвяр, які ўплыў можа мець смяротнае пакаранне.

ЕС і Савет Еўропы прызнаюць важнасць шырока інфармаванай грамадскай дыскусіі пра смяротнае пакаранне. Ужо вядома, што чым больш людзей ведаюць пра працэс пакарання смерцю, пра аргументы за адмену смяротнай кары і альтэрнатывы смяротнаму пакаранню, тым больш яны згодныя з яго адменай.

Глядзіце таксама

Languages:
Рэдакцыйныя раздзелы: