Delegation of the European Union to Algeria

Заява Высокага прадстаўніка Федэрыкі Магерыні ад імя Еўрапейскага саюза з нагоды Дня правоў чалавека, 10 снежня 2016 года

Bruxelles, 09/12/2016 - 15:39, UNIQUE ID: 161209_11
Statements by the HR/VP

Сёння і кожны дзень гэтага года Еўрапейскі саюз будзе змагацца за правы чалавека па ўсім свеце і аказваць усебаковую дапамогу ўсім, хто займаецца тым жа.

10 снежня Еўрапейскі саюз і яго дзяржавы-члены адзначаюць Дзень правоў чалавека. У той час, калі праблемы няроўнасці і парушэнняў правоў чалавека па ўсім свеце абвастраюцца і працягваюцца канфлікты ў такіх краінах, як Сірыя, для нас усё больш важна актывізаваць свае намаганні для абароны правоў усіх людзей. Менавіта таму ў гэтым годзе мы далучаемся да звароту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый стаць на абарону чыіх-небудзь правоў.

Зрабіць гэта—асабісты абавязак кожнага з нас. Мы можам чэрпаць натхненне ў дзейнасці праваабаронцаў, якія смела робяць сваю справу нягледзячы на нарастанне ціску і спробаў запалохвання ў многіх краінах. Еўрапейскі саюз цвёрда намерваецца абараняць іх і спрыяць развіццю грамадзянскай супольнасці. Прадстаўнікі ЕС ўсіх узроўняў робяць гэта праз сустрэчы з праваабаронцамі, назіранне за  іх судовымі працэсамі, наведванне іх у зняволенні і ўзгадванне іх спраў падчас кантактаў з уладамі. Акрамя таго, у 2016 годзе ЕС аказваў фінансавую падтрымку з Фонду надзвычайнай дапамогі ў рамках Еўрапейскага інструмента падтрымкі дэмакратыі і правоў чалавека больш за 250 праваабаронцам і членам іх сем'яў, якія падвяргаюцца рызыцы з-за сваёй паўсядзённай працы.

Хоць індывідуальныя дзеянні маюць прынцыповае значэнне, Еўрапейскі саюз у цэлым працягне выконваць вядучую ролю ў прасоўванні заснаванага на правілах глабальнага парадку, у цэнтры якога - захаванне правоў чалавека. Спецыяльны прадстаўнік ЕС па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс актыўна працуе над павышэннем узроўню інфармаванасці аб палітыцы ЕС у галіне правоў чалавека на сусветнай арэне. Тым часам прадстаўніцтвы ЕС нястомна займаюцца абаронай правоў чалавека ў краінах свайго размяшчэння. Еўрапейскі саюз працягвае выступаць у абарону правоў чалавека на шматбаковых форумах і аказвае ўсеабдымную падтрымку дзейнасці праваабарончай сістэмы ААН, якая адыгрывае ключавую ролю ў справе абароны ўніверсальных правоў чалавека і маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека.

У наступным годзе ЕС будзе прымаць далейшыя меры для рэалізацыі новай Глабальнай стратэгіі ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі, якая была прадстаўлена ў чэрвені 2016 года і ў адпаведнасці з якой мы абавязваемся садзейнічаць захаванню правоў чалавека як унутры ЕС, так і за яго межамі. Гэта азначае, у тым ліку, і імкненне забяспечыць максімальны ўзровень абароны правоў чалавека ў дачыненні да мігрантаў і бежанцаў ва ўсіх дзеяннях ЕС у сферы міграцыі і развіцця. Мы таксама будзем аналізаваць ход рэалізацыі нашага амбітнага Плана дзеянняў у сферы правоў чалавека і дэмакратыі на 2015-2019 гады. Акрамя гэтага, мы зноў пацвердзім сваю рашучасць супрацьдзейнічаць прымяненню катаванняў і жорсткага абыходжання і абараняць правы дзяцей шляхам перагляду кіруючых дакументаў ЕС і далейшага павелічэння эфектыўнасці нашай палітыкі па гэтых пытаннях.

Сёння і кожны дзень гэтага года Еўрапейскі саюз будзе змагацца за правы чалавека па ўсім свеце і аказваць усебаковую дапамогу ўсім, хто займаецца тым жа.

Рэдакцыйныя раздзелы: