ABOUT US
Пра нас
Пасля таго як 1 снежня 2009 г. пачаў дзейнічаць Лісабонскі дагавор, Прадстаўніцтва цяпер мае афіцыйную назву “Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі” (“Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі”). Гэта адно з больш як 140 Прадстаўніцтваў ЕС па ўсім свеце.
Прадстаўніцтва мае статус дыпламатычнай місіі і афіцыйна прадстаўляе Еўрапейскі саюз у Беларусі.
Мандат Прадстаўніцтва
Мандат Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі ўключае:
- падтрымку эфектыўных кантактаў з дзяржаўнымі, рэгіянальнымі ды мясцовымі органамі ўлады і адміністрацыямі, прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, амбасад краін Еўрапейскага саюза і трэціх краін, а таксама міжнародных і рэгіянальных арганізацый/інстытутаў;
- забеспячэнне шчыльнага дыялогу з іншымі зацікаўленымі бакамі (арганізацыямі грамадзянскай супольнасці, універсітэтамі, мясцовымі СМІ) па пытаннях эканамічнай, сацыяльнай палітыкі, палітыкі ў сферы кіравання, правоў чалавека ды інш;
- прадстаўленне і тлумачэнне пазіцыі Еўрапейскага саюза дзяржаўным органам улады і прадстаўнікам краін Еўрапейскага саюза ў краіне;
- пашырэнне ведаў пра Еўрапейскі саюз, яго інстытуты і праграмы.
Структура Прадстаўніцтва
У Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў Беларусі працуюць наступныя аддзелы:
- Аддзел палітыкі, эканомікі, прэсы ды інфармацыі
-
Адміністрацыйны аддзел
Па пытаннях правоў чалавека просім звяртацца на адрас