Палітычная аснова

Еўрапейская палітыка добрасуседства і Беларусь

Камісія ЕС прадставіла ЕПД у Паведамленні аб пашыранай Еўропе ў сакавіку 2003 г. і дапоўніла яе Паведамленнем ў ліпені 2003 г., якім уводзілася канцэпцыя Праграм добрасуседства. ЕПД закладае аснову для больш шчыльнага супрацоўніцтва з краінамі-суседкамі пашыранага Саюза і прапануе Беларусі магчымасць палепшыць адносіны з ЕС.

На пачатку Беларусь вітала канцэпцыю Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і прапанавала канкрэтныя межы супрацоўніцтва, але не адпавядала базавым дэмакратычным патрабаванням. На жаль, антыдэмакратычныя змены і парушэнні праў чалавека не дазволілі пашыраць адносіны ЕС і Беларусі ў межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства. ЕС гатовы развіваць адносіны з Беларуссю, калі тая прадэманструе адданасць дэмакратыі, вяршэнству закона, належнаму кіраванню і павагі да праў чалавека, уключаючы правы меншасцяў.

ЕС у супрацоўніцтве з Беларуссю ў межах ЕПД кіруецца Cтратэгіяй адносін з краінай на 2007-2013 гг. і Індыкатыўнай праграмай на 2007-2010 гг .

Усходняе партнёрства

Усходняе партнёрства (УП), пачатае у Празе 7 траўня 2009 г., прадугледжвае значнае павышэнне ўзроўню супрацоўніцтва ЕС з шасцю краінамі-партнёрамі на ўсходзе, гэта значыць з Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Паслядоўныя пашырэнні ЕС зрабілі гэтыя краіны значна бліжэйшымі да ЕС, а іх бяспека, стабільнасць і дабрабыт усё больш і больш уздзейнічаюць на тыя ж сферы ў ЕС. Усе гэтыя краіны ў рознай ступені ажыццяўляюць палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя рэформы і заявілі аб жаданні быць бліжэйшымі да ЕС.

Камісія ЕС выказала канкрэтныя ідэі для паглыблення адносін з гэтымі краінамі. Гэта датычыцца новых дамоў аб асацыяцыі, уключаючы глыбокія і ўсеабдымныя гандлёвыя пагадненні з краінамі, якія хочуць і маюць магчымасць пачаць пашырэнне адносін з ЕС і паступовую інтэграцыю ў эканоміку ЕС. Гэта таксама зробіць больш простымі падарожжы ў ЕС дзякуючы візавай лібералізацыі разам з мерамі па барацьбе з незаконнай міграцыяй.

Партнёрства таксама будзе садзейнічаць развіццю дэмакратыі і належнага кіравання, павышаць энергетычную бяспеку, спрыяць сектаральным рэформам і абароне навакольнага асяроддзя, падтрымліваць стан людзей, эканамічнае і сацыяльнае развіццё і прапаноўваць дадатковае фінансаванне праектаў для скарачэння сацыяльна-эканамічнага дысбалансу і павышэння стабільнасці.

Восточное партенерство - Восточное направление ЕПС

Back to Даведка пра адносіны ЕС і Беларусі