European symbols
the European flag
Гэта еўрапейскі сцяг. Гэта сімвал не толькі Еўрапейскага саюза, але і еўрапейскай еднасці і ідэнтычнасці ў больш шырокім сэнсе. Круг з залатых зорак сімвалізуе салідарнасць і гармонію паміж народамі Еўропы.
Колькасць зорак не мае сувязі з колькасцю краін-удзельніц. У ім дванаццаць зорак таму, што лічба “дванаццаць” -- традыцыйны сімвал дасканаласці, паўнаты і еднасці.
____
Ода да радасці
Гэта гімн не толькі Еўрапейскага саюза, але і Еўропы ў больш шырокім сэнсе. Мелодыя ўзята з дзявятай сімфоніі, створанай у 1823 г. Людвігам ван Бетховенам.
У завяршэнне гэтай сімфоніі Бетховен напісаў музыку да “Оды да радасці”, напісанай у 1785 г. Фрыдрыхам фон Шылерам. Гэты твор адбівае ідэалістычныя погляды Шылера на расу людзей-братоў, погляды, якія падзяляў Бетховен.
У 1972 г. Савет Еўропы (орган, які распрацаваў еўрапейскі сцяг) ухваліў музыку “Оды да радасці” ў якасці ўласнага гімна. Добравядомы кампазітар Гэрберт фон Караян быў запрошаны напісаць тры інструментальныя аранжыроўкі – для фартэпіяннага сола, для духавых інструментаў і сімфанічнага аркестра. Без слоў на агульназразумелай мове музыкі гімн выражае ідэі волі, міру і салідарнасці, за якія выступае Еўропа.
У 1985 г. яна была ўхвалена кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў ЕС у якасці афіцыйнага гімна Еўрапейскага саюза. Няма намеру замяняць дзяржаўныя гімны краінаў-удзельніц, але ўславіць каштоўнасці, якія яны ўсе падзяляюць, і іх еднасць у разнастайнасці.
____
Дзень Еўропы 9 мая
9 мая 1950 г. Робер Шуман прэзентаваў прапанову стварэння арганізаванай Еўропы, неабходнай для падтрымкі мірных адносін.
Гэтая прапанова, вядомая як “Дэкларацыя Шумана”, лічыцца пачаткам стварэння таго аб'яднання, што сёння стала Еўрапейскім саюзам.
Сёння 9 мая стала еўрапейскім сімвалам (Дзень Еўропы), які разам са сцягам, гімнам, дэвізам і адзінай валютай (еўра) ідэнтыфікуе палітычную арганізацыю Еўрапейскага саюза. Дзень Еўропы - нагода для свят і мерапрыемстваў, якія робяць Еўропу бліжэй да яе грамадзян, а народы Саюза бліжэй адзін да аднаго.
____
“Еднасць у разнастайнасці” - дэвіз Еўрапейскага саюза.
Дэвіз азначае, што праз ЕС еўрапейцы аб’ядноўваюцца ў працы на карысць міру і дабрабыту і што вялікая колькасць розных культур, традыцый і моў у Еўропе з'яўляецца пазітыўнай рысай кантынента.